У Лельчыцкім раёне на пенсіянера наклалі штраф у 86 тысяч рублёў
Старшыня Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Новікаў расказаў гісторыю, якая нядаўна адбылася ў Лельчыцкім раёне.

Здымак ілюстрацыйны
«Жыхар аднаго з аграгарадкоў Лельчыцкага раёна, пенсіянер, нібыта на падставе навядзення парадку спальваў сухую расліннасць на зямлі агульнага карыстання. У выніку пажар распаўсюдзіўся, было выпалена каля 14 гектараў.
Адпаведна з улікам патрабаванняў заканадаўства была разлічаная шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю. Яна склала звыш 86 тысяч рублёў», — паведаміў Новікаў.
Цяпер гэтую суму будуць вылічваць на працягу многіх гадоў з пенсіі мужчыны.
Каментары