Журналіст Андрэй Пачобут яшчэ паўгода не зможа выходзіць на свежае паветра і працаваць, бо яму працягнулі рэжым знаходжання ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), піша праваабарончы канал «Право имеют».

Андрэй Пачобут на судзе
Гродзенскага журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута затрымалі чатыры гады таму, 25 сакавіка 2021 года. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.
Тэрмін Пачобут адбывае ў наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск. Інфармацыі пра яго вельмі мала.
Канал «Право имеют», аднак, сцвярджае, што Андрэй Пачобут «ведае пра акцыі салідарнасці, якія праходзяць кожны месяц, і ўдзячны за іх».
Каментары