У Ленінскае РУУС Мінска звярнуўся 32-гадовы мужчына, які стаў ахвярай інтым-шантажу, паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС

Мужчына расказаў, што на сайце знаёмстваў пазнаёміўся з дзяўчынай, якая ў перапісцы даслала яму фота інтымнага характару. Працягваючы зносіны, заяўнік у адказ дзяўчыне адправіў свае фота.
Адразу пасля гэтага мінчуку з той жа старонкі напісалі, што з ім размаўляла не дзяўчына, а таму неабходна перавесці на рахунак 300 рублёў, інакш ягоныя інтымныя фатаграфіі распаўсюдзяць у інтэрнэце з інфармацыяй пра тое, што ён педафіл.
Мужчына, аднак, на шантаж не павёўся, грошы не пералічыў, а замест гэтага звярнуўся ў міліцыю. Цяпер па гэтай справе завялі крыміналку за вымагальніцтва.
Каментары