Свет88

Цана на арабіку пабіла абсалютны рэкорд. Што адбываецца і ці хопіць нам кавы?

Біржавыя цэны на самы папулярны гатунак кавы — арабіка — дасягнулі гістарычнага максімуму — у першую чаргу з-за засухі і дажджоў у Бразіліі. Спажыўцы адчуюць рост цэн у пачатку 2025 года. Чаму кава даражэе і ці чакае нас дэфіцыт кавы, разбіраўся Бі-бі-сі.

На гэтым тыдні, 10 снежня, цана сакавіцкіх ф'ючарсаў на арабіку, самы папулярны ў свеце сорт кавы, устанавіла абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю таргоў — 3,34 даляра за фунт (каля 0,45 кг) зерня. Усяго за год арабіка падаражэла на 80%. Іншы папулярны гатунак, рабуста, пабіў гістарычны рэкорд у верасні.

Аматары кавы, зрэшты, адчуюць гэта толькі пасля Новага года.

Як патлумачыў Бі-бі-сі кіраўнік кампаніі Tuan Loc Commodities Він Нгуен, да гэтага кампаніі, што абсмажваюць каву, дзеля захавання сваёй долі на рынку імкнуліся не павышаць цану для канчатковага спажыўца, але зараз усё ж блізкія да таго, каб зрабіць гэта ў першым квартале 2025 года.

Прадстаўнік італьянскай Lavazza сказала, што кампанія «была вымушаная скарэктаваць цэны», каб захаваць якасць прадукту і давер пакупнікоў. У лістападзе аб планах змяніць цэны і памер кававых пачкаў казаў і прадстаўнік кіраўніцтва Nestlé.

Пра тое, што кампанія JDE Peet's, якой належаць брэнды Jacobs, L'or, Tassimo і Douwe Egberts, плануе падняць цэны на сваю каву з бразільскай сыравіны на 30%, са спасылкай на ананімныя крыніцы пісала агенцтва Reuters.

У Расіі і, відаць, Беларусі росту цэнаў на каву чакаюць не раней за сакавік, а то і лета 2025 года. У параўнанні з мінулым годам, зрэшты, кава ва ўстановах ужо падаражэла, па розных ацэнках, на 15-30%, прыкметна апярэджваючы тэмпы афіцыйнай інфляцыі.

Цэны на арабіку ў далярах за фунт, Bloomberg

Што здарылася?

Папярэдні рэкорд цэны на арабіку быў усталяваны ў 1977 годзе. Тады Бразілія, найбуйнейшы пастаўшчык арабікі на сусветныя рынкі, перажывала наступствы замаразкаў 1975 года, якія знішчылі дзве траціны кававых плантацый.

У жніўні і верасні 2024 года ў Бразілію прыйшла наймацнейшая за апошнія 70 гадоў засуха, а ў кастрычніку пайшлі праліўныя дажджы. Менавіта ў гэты час фермеры адначасова збіраюць ураджай і рыхтуюць саджанцы для наступнага сезона.

Патэнцыйны неўраджай у Бразіліі з-за засухі і дажджоў — галоўная падстава для турботы, растлумачыў эканаміст Saxo Bank Оле Хансен.

Але з экстрэмальным па мясцовых мерках надвор'ем сутыкнуліся не толькі вытворцы арабікі ў Бразіліі. В'етнам, найбуйнейшы пастаўшчык кавы гатунку рабуста, таксама перажыў сёлета і засуху, і залевы.

Адначасова ва ўсім свеце расце попыт на каву. Нават на радзіме гарбаты, у Кітаі, кава набірае папулярнасць: усяго за дзесяць гадоў, з 2008 па 2018, кітайцы сталі піць у два разы больш кавы. Ды і брытанцы, вядомыя аматары гарбаты, сталі аддаваць перавагу каве.

Аднак рост цэнаў тлумачыцца не толькі ростам попыту і катаклізмамі, але і песімізмам на рынку. «Рынак кавы сёння вельмі спекулятыўны, бо мы яшчэ не дасягнулі сезону ўраджаю», — цытуе The Wall Street Journal меркаванне Марка Смакера, кіраўніка кампаніі JM Smucker, якой, у прыватнасці, належыць Dunkin' Donuts.

Зрэшты, рост цэнаў знервуе не ўсіх. 80% кавы, па даных арганізацыі Coffee&climate, прыпадае на невялікія плантацыі. Для іх рост біржавых цэнаў на каву азначае рост даходаў.

«Гіганцкія кампаніі, якія пастаўляюць каву, могуць казаць, што высокія цэны — гэта дрэнна, але гэта значыць, што фермеры нарэшце будуць зарабляць дастаткова для жыцця», — растлумачыў выданню The Grocer экспэрт кавы брытанскай кампаніі Pact Coffee Уіл Корбі. Паводле яго слоў, кававае зерне «занадта доўга прадавалася на захад па занадта нізкай цане».

Хоць рэкорд 1977 года пабіты ўпершыню, аб будучым дэфіцыце і вар'яцкім росце цэн прэса і аналітыкі пішуць рэгулярна ўжо амаль пяцьдзесят гадоў.

Можа, кававым плантацыям варта перабрацца ў іншыя краіны?

Кававыя дрэвы, што даюць нам каву арабіку, — даволі пераборлівыя расліны. Ідэальная тэмпература для іх вырошчвання — 15-24°C; спёка мяняе смак напою, а замаразкі нішчаць дрэвы.

Рэгіёны, якія прыдатныя для вырошчвання кавы

Зялёны колер — вельмі добра падыходзіць, сіні — умерана падыходзіць, шэры — зусім не падыходзяць 

Гэты гатунак расце лепш за ўсё на вышыні ад 1200 да 2200 м над узроўнем мора. Прамое сонечнае святло шкоднае для кававага дрэва, так што ў ідэале кававыя плантацыі павінны знаходзіцца ў цені больш буйных дрэў. Нарэшце, для арабікі важныя таксама ўзровень ападкаў і склад глебы.

Праз змяненні клімату зона вырошчвання арабікі мяняецца. У параўнанні з кэш'ю і авакада, кава куды больш слабая расліна: усе тэрыторыі, дзе яго вырошчваюць, падвергліся ўздзеянню змены клімату.

Змена ўзроўню прыдатнасці да 2050 года

Як вынікае з даследавання 2022 года, у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы, Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі раёнаў, што падыходзяць для вырошчвання арабікі, будзе станавіцца ўсё менш і менш.

Пры гэтым новых тэрыторый, дзе можна будзе ў будучыні вырошчваць каву з-за павышэння мінімальнай тэмпературы ў самыя халодныя месяцы года, не так ужо шмат. Сярод іх — Уругвай, Аргенціна, Чылі, ЗША, Індыя, Новая Зеландыя і Кітай.

Але ёсць і добрыя навіны: рабуста, у адрозненне ад арабікі, добра пераносіць больш гарачы клімат і можа расці на меншых вышынях.

Каментары8

  • Жвір
    14.12.2024
    А што жалуды, ці ўрадзілі ў гэтым годзе? А цыкорый ? І апошняе пытаньне: як там чабор, ці пахне яшчэ ? Піце гарбату!
  • - haya ni matatizo ya wazungu
    14.12.2024
    Жвір , Цыкорый сёлета цалкам урадзіў. Была спякота і дажджоў дзён 40 не было і лісце цыкорыя былі зусім міні. Думаў, што і карэньчык міні, але карэньчык нормаў. Ужо насушыў 1.5 кг каваматэрыялу.
    Як гавораць нашы афрыканскія браты, якія смяюцца і пякуць кавазерна на вуліцах аб праблемах кававытворчасці - гэта праблемы белых людзей..
  • Проста жыхар
    14.12.2024
    Артыкул пра праблемы з вырошчваннем арабікі, але на ілюстрацыі зялёная кава Dallmayr, якую ў розных прапорцыях мяшаюць з рабустай. 100% арабіка — гэта сіні Dallmayr.

Цяпер чытаюць

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве» — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі5

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце7

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы10

У Маладзечне ў пустым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна трапіў у Беларусь з Літвы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць