Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які з'яўляецца дарадцам прэзідэнта ЗША і мае канадскае грамадзянства, назваў Канаду несапраўднай краінай у адказ на петыцыю з патрабаваннем пазбавіць яго грамадзянства гэтай краіны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Маск адрэагаваў на навіну аб тым, што ў Канадзе масава падпісалі петыцыю з просьбай пазбавіць Маска канадскага грамадзянства за яго ролю ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і спробы атакаваць суверэнітэт Канады.
«Канада — несапраўдная краіна», — напісаў Ілан Маск у сваёй сацсетцы Х (Twitter).
Больш за 230 тысяч канадцаў падпісалі парламенцкую петыцыю з заклікам пазбавіць Маска канадскага грамадзянства праз ягоную дзейнасць, якая супярэчыць нацыянальным інтарэсам Канады.
Маск нарадзіўся ў Паўднёвай Афрыцы і мае пашпарты Канады і ЗША. Канадскае грамадзянства ён атрымаў праз сваю маці-мадэль і дыетолага Мэй Маск, якая родам з правінцыі Саскачэван.
Каментары
Маск кажа Канада не сапраўдная краіна