Грамадства44

Беларуская журналістка прайшла 140 кіламетраў па Іспаніі і расказала навошта

Рэдактара сайта Hrodna.life Ірына Новік прайшла каталіцкі паломніцкі шлях у кафедральны сабор Сант'яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі. Шлях налічвае больш за 1000 гадоў. Ірына расказала «Нашай Ніве», як рашылася на пілігрымку і з якімі складанасцямі сустракалася на шляху.

Ірына з кампастэлай — дакументам, які пацвярджае здзяйсненне пілігрымкі. Фота: тут і далей асабісты архіў

«У першы дзень мне хацелася выкінуць палову ў заплечніку»

Падарожжа журналістка Ірына Новік падарыла сама сабе на дзень народзінаў — сёлета ёй споўнілася 55 гадоў. Год назад муж Ірыны памёр ад анкалогіі. Пасля гэтага беларуска страціла сябе і апынулася ў псіхалагічным крызісе. 

«Таксама мне ў Беларусі арыштавалі кватэру, з працай няясна. Уражанне такое было, што зямля хістаецца пад нагамі. Таму маё падарожжа, хутчэй, пра тое, каб папрасіць сілаў у Сусвету, а калі просіш, гэта заўсёды згода на выпрабаванне», — кажа яна.

Пачынала Ірына ісці пешшу ад Camino Catalan. Агулам на шлях яна патраціла 6 дзён, прайшла 140 кіламетраў. Ставіла сабе задачу адолець як мінімум 100 кіламетраў.

У гарах на маршруце Каміна Каталан

У падарожжа беларуска ўзяла свой звычайны гарадскі заплечнік, красоўкі, лёгкую куртку, некалькі лёгкіх штаноў, футболак, палкі, павэрбанк на сонечных батарэях, які ёй пазычыла дачка, світар і цёплая хустка (у ёй Ірына здымала тыктокі). 

«У першы дзень мне хацелася выкінуць палову заплечніка, былі лішнія рэчы. Напрыклад, узяла вышываную кашулю, тканы пояс, фартух, бо на маю пілігрымку прыходзіўся Дзень роднай мовы, і я яго павінна была адзначыць па ўсёй форме. Але нічога не змагла выкінуць, панесла з сабой. Было спадзяванне, што ў дарозе змагу зрабіць замалёўкі, брала фарбы, але вельмі стамлялася і так нічога не зрабіла. Панесла сваю мару за сабой».

«Піліграмскі пашпарт» Ірына атрымлівала ў Кафедральным саборы ў Барселоне. Першую адзнаку там ёй паставілі 15 лютага ў Саборы святога сямейства. 

Гэта крэдэнсіяль, пашпарт пілігрыма. Сюды ставяцца пячаткі з месцаў, дзе праходзіў шлях, каб пацвердзіць пілігрымку

«Хостэлы для пілігрымаў танныя — 10 еўра, але там трэба сысці да 8 гадзін раніцы. Калі выходзіла на другі дзень, то ўсе кавярні яшчэ былі зачыненыя. Пасля думала, што па дарозе нешта знайду, але да пяці вечара я так нічога не знайшла, нават людзей амаль не сустракала, бо ішла па горных раёнах. Добра, што ў мяне была вялікая бутэлька вады з сабой, і а пятай гадзіне я нарэшце знайшла, дзе паесці. Але пакуль ішла, было вельмі прыгожа — сонца, горы, аблокі плывуць, туман пад нагамі сцелецца. Было 12-14 градусаў у Каталоніі. Цвілі міндальныя дрэвы, яблыні, вішні». 

«Яшчэ адзін дзень быў моцны дождж, вельмі слізка, і я ўрэшце паслізнулася пасярэдзіне леса»

У той дзень Ірына прайшла самую вялікую частку свайго шляху — амаль 30 кіламетраў.

«Шчыра кажучы, я думала, што гэта будзе маім апошнім днём. Я моцна стамілася. Але на раніцу нічога — прачнулася, зразумела, што жыць яшчэ можна», — кажа яна.

Маршрут стацыянарны і стабільны, усюды ёсць указальнікі, на якіх было пазначана, напрыклад, колькі кіламетраў застаецца да наступнай начоўкі. У Ірыны быў спецыяльны дадатак у тэлефоне з пракладзеным шляхам. Таму заблукаць не было варыянтаў. 

На маршруце ў раёне нацыянальнага прыроднага парка Мансерат, Каталонія

«Думала, што буду ісці як прынцэса па нейкіх палях, лугах, слухаць птушак, глядзець за аблокамі. Насамрэч, гэта аказалася фізічна трохі больш цяжка і не так. Нацерла мазалі на нагах, балелі калені, спіна. Была аднойчы сітуацыя, што плацёж за начлег не прайшоў. Я прыйшла, а вольных месцаў не было. Давялося дачку прасіць, каб яна аплаціла са сваёй карткі, каб не спаць недзе пад плотам.

Яшчэ адзін дзень быў моцны дождж, вельмі слізка, і я ўрэшце рэшт паслізнулася пасярэдзіне леса і трохі вывіхнула нагу. Яшчэ кіламетраў пяць ішла, пакуль дабралася да месца, дзе можна было спыніцца і адпачыць. Вось гэта хіба быў адзін з такіх самых страшных момантаў, я прамокла наскрозь. Мне балела нага, ляжала ў пакоі пад двума коўдрамі і думала, што тут мяне ўжо дакладна знойдуць, адсюль нікуды не зрушу. Але раніцай прачнулася, і ўсё ўжо было добра», — расказвае Ірына. 

У Сант'яга-дэ-Кампастэла, на плошчы пры кафедральным саборы. На шыі — ракушка, апазнавальны знак пілігрымаў, што праходзяць Каміно дэ Санцьяга

Беларуска бачыла іншых пілігрымаў, але не лезла да іх з размовамі, бо гэта не прынята.

«Дый у мяне так склалася, што трэба было з сабой пабыць, а не шукаць кантактаў з людзьмі. Было цікава слухаць мясцовыя мовы — каталонскую, іспанскую, галісійскую».

Падсумоўваючы, Ірына кажа, што гэтае падарожжа стала для яе магчымасцю адмовіцца ад перфекцыянізму.

«Ганаруся сваім прагрэсам і тым, што я магу тут і зараз. У мяне было шмат сумневаў, што я нешта не магу, раблю няправільна. У гэтым шляху да мяне дайшло, што нават калі я прайшла не тысячы кіламетраў, а сто, то гэта ўсё роўна добра, мая каштоўнасць. Устала і пайшла насустрач выклікам у маім жыцці. Зразумела, што я згодна несці свае цяжкасці на сабе, бо ў мяне там толькі тое, што мне трэба», — расказвае яна. 

Каментары4

  • Кровавый матриархат
    03.03.2025
    Поплюхалась в самом грязном море в мире, и поела испанских нитритритных фруктиков и офощей. А вообще показательно. Муж откинуля на 6-7-м десятке, а жена по 140 км пешком, да еще по заграницам спокойно шастает.
  • Жора
    03.03.2025
    Кровавый матриархат, як ваш арганізм сам яшчэ не адкінуўся з такое колькасцю жоўці ўнутры, дзіва.
  • Яніна
    03.03.2025
    Кровавый матриархат, дык а што, ёй следам адкінуцца трэба было? Калі што, падарожжы вельмі дапамагаюць перажыць стрэс.

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць