Грамадства

Журналістка Ксенія Луцкіна: Не памятаю прыезд у калонію, таму што вывалілася з аўтазака і страціла прытомнасць

Журналістка Ксенія Луцкіна выехала з Беларусі. Былая палітзняволеная расказала «Нашай Ніве», як цяпер яе здароўе і што плануе рабіць.

Каб дапамагчы Ксеніі ўладкавацца ў замежжы, «Байсол» адкрыў збор — паўдзельнічаць можна тут.

Цяпер Ксенія знаходзіцца ў Вільні з сям'ёй, але гэта не канчатковы пункт яе шляху. Разам з роднымі жанчына вырашае, дзе лепш асталявацца.

Ксенія выйшла на волю ў жніўні 2024-га, але, расказвае яна, упершыню адчула сябе вольнай толькі 3 сакавіка — у дзень эвакуацыі з Беларусі.

«Цяпер я хачу рабіць самае галоўнае — жыць. Па магчымасці працаваць, рабіць, ды проста жыць поўным жыццём. Я вельмі люблю жыццё і вельмі люблю сваю прафесію. Для мяне было б цудоўна, калі б я магла рабіць нешта практычнае, але я пакуль не вельмі разумею, як гэта магчыма».

Ксенія Луцкіна разам з кіраўніком «Байсола» Андрэем Стрыжаком, намеснікам старшыні БАЖ Барысам Гарэцкім і старшынёй БАЖ Андрэем Бастунцом. Фота: БАЖ

Ксенію не пакідаюць думкі пра іншых палітзняволеных — праз гэта яна захоўвае асцярожнасць у выказваннях:

«Частка майго сэрца і маёй душы засталася там, з тымі жанчынамі, якіх я люблю. Нічога не буду рабіць, каб не перашкаджаць ім жыць, спакойна праходзіць кожны дзень іх жыцця. Таму што гэта цяжка — стаяць чатыры разы на дзень на вуліцы і чакаць, пакуль цябе правераць. Гэта цяжка — выносіць снег, мыць вуліцы, гэта цяжка і побытава, і маральна. Нічога не зраблю, каб не пагоршыць ім жыццё. Я вельмі хачу, каб яны выйшлі, гэта будзе самы галоўны падарунак для мяне.

Пакуль ты там, ты не разумееш, што гэта выпрабаванне. Ты проста ідзеш, жывеш кожны дзень — маўляў, сёння ў цябе жыццё такое. А потым выходзіш і толькі месяцы праз тры разумееш, што так сабе прыгода была».

У Ксеніі сур'ёзныя праблемы са здароўем — жанчына мае пухліну галаўнога мозга. За кратамі яе хвароба абвастрылася. Акрамя гэтага, Ксенія перанесла двухбаковую пнеўманію.

«Перш за ўсё, я не памятаю, як увогуле прыехала ў калонію, таму што вывалілася з аўтазака — страціла прытомнасць. Мяне ў інвалідным вазку адразу прывезлі ў бальніцу, першы тыдзень я знаходзілася там.

Нешта здарылася з маім арганізмам, зламаўся. Думаю, ён проста трываў два гады ў СІЗА, і праз вялізны стрэс пачалі развівацца сімптомы. Фізічны стан пачаў вельмі моцна пагаршацца. Летам, перад вызваленнем, я магла ўжо 2-3 разы на дзень страціць прытомнасць».

Watch on TikTok

Цяпер Ксенія плануе прайсці абследаванне, каб высветліць, што адбываецца з яе здароўем. Жанчыне таксама прызначылі новыя лекі, і яны даюць добры эфект: Ксенія больш не страчвае прытомнасць па некалькі разоў на дзень, яна лепш выглядае.

Былая зняволеная падкрэслівае, што вельмі ўдзячная ўсім, хто яе падтрымліваў падчас зняволення:

«Штодзень табе там кажуць, што пра цябе ўсе забыліся і ты нікому не патрэбная, а ты дакладна ведаеш, што гэта няпраўда і пра цябе не забыліся, і ты разумееш, што ты патрэбная. Дзякуй вялікі ўсім і кожнаму, хто быў усе гэтыя гады са мной і працягвае быць.

Мае сябры пыталіся ў мяне — маўляў, ці адчуваеш ты, калі пра цябе думаюць. Шчыра — адчуваеш. Вялікі дзякуй за падтрымку, гэта вельмі шмат значыць, і гэта насамрэч неацэнна. Там, за кратамі, ты разумееш, наколькі беларус беларусу беларус. І наколькі гэта крыштальны і празрысты час, наколькі мы цяпер бачым людзей, якія каля нас. І, шчыра, добрых людзей — пераважная большасць».

Да жніўня 2020-га Ксенія Луцкіна працавала на БТ. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў канала, звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Разам з іншымі былымі супрацоўнікамі дзяржТБ Ксенія планавала стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube.

Жанчыну затрымалі 22 снежня 2020-га, праз два гады яе асудзілі на 8 гадоў зняволення па артыкуле 357 Крымінальнага кодэксу («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»). На волі Ксенію чакаў яе васьмігадовы сын.

У жніўні 2024-га Ксенія Луцкіна выйшла на волю па памілаванні. 

Каб дапамагчы Ксеніі ўладкавацца ў замежжы, «Байсол» адкрыў збор — паўдзельнічаць можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам7

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы зацвілі пралескі5

У Маскоўскім раёне сталіцы з'явіцца «Сад вершаў»

Чаму не зашкварна хадзіць на канцэрты Меладзэ — тлумачыць Лойка45

Герояў прапагандысцкага фільма пра эмігрантаў з ананімных акаўнтаў зазываюць вярнуцца ў Беларусь7

У Расіі абверглі інфармацыю пра новы небяспечны вірус

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам7

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць