На сайце tczamok.by з'явіўся нацыянальны сцяг і герб «Пагоня». Вялікімі літарамі на галоўнай старонцы сайта напісалі «Дзень Волі».
«Прыйдзе час, і нацыянальныя колеры ўпрыгожаць усю Беларусь пасля перамогі над дыктатурай», — пішуць «Кіберпартызаны».
На момант напісання навіны сайт мінскага ГЦ «Замак» ужо не працуе. Узламаная версія старонкі захавалася ў вэб-архіве.
Гандлёвы цэнтр «Замак» размяшчаецца па адрасе пр. Пераможцаў, 65 — гэта амаль насупраць Палаца Незалежнасці, дзе сёння адбывалася інаўгурацыя Лукашэнкі.
Каментары