На Магілёўшчыне рыхтуюць экскурсійны тур «Царскімі шляхамі» па месцах, якія наведвалі расійскія імператары
Агенцтва «Магілёўаблтурыст» спадзяецца прыцягнуць больш расійскіх турыстаў.

«Магілёўаблтурыст» распрацоўвае экскурсійны маршрут пад назвай «Царскімі шляхамі».
Плануецца аб'яднаць у адным туры месцы, якія наведвалі расійскія манархі Пётр I, Кацярына II і Мікалай II. Усё гэта дзеля расійскіх турыстаў, плынь якіх на Магілёўшчыне хочуць павялічыць, піша «СБ».
«У гэтым годзе прагназуецца павелічэнне турыстычнага патоку з Расійскай Федэрацыі ў наш рэгіён, і мы, у супрацоўніцтве з тураператарамі, рыхтуемся прымаць турыстаў, аказваць адпаведную інфармацыйную падтрымку. І актыўна ствараем новыя маршруты, якія могуць быць ім цікавыя, з акцэнтам, напрыклад, на расійскую гісторыю.
У маршруце «Царскімі шляхамі» расказваецца гісторыя знаходжання на нашых землях Пятра I, Кацярыны II і Мікалая II», — расказалі ў турыстычным цэнтры «Рэгіён Магілёў».
Гэта не першая падобная ідэя ў Беларусі. Так, на Гомельшчыне рэалізуюць сумесны з Расіяй праект «Дарогамі Кацярыны», прысвечаны гістарычным месцам рэгіёна, якія «наведвала расійская імператрыца».
«Гэты асфальт ляжыць дакладна на той дарозе, дзе 236 гадоў таму праехала Кацярына II». Вам самім не смешна?»
Пад Гомелем з размахам адзначылі імяніны расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ
«Менавіта тут шлях вырашылі паўтарыць». На Гомельшчыне насаджаюць культ Кацярыны ІІ
Што стала з расійскімі помнікамі, якія імперыя ставіла ў нацыянальных правінцыях
Каментары