Пацыентаў гомельскіх бальніц у выпадку тэракту заклікаюць звязацца з ФСБ і ўзяць з сабой расійскі пашпарт
У бальніцах Гомеля з'явіліся плакаты з інструкцыяй, што рабіць у выпадку тэракту. Праблема ў тым, што гэта рэкамендацыі для грамадзян Расіі.

У адной з медустаноў Гомеля з’явіліся плакаты на тэму «Тэрарызм — пагроза грамадству». На іх ёсць інструкцыя, што трэба рабіць у выпадку пагрозы тэракту, пiша «Флагшток».
Мяркуючы па плакаце, наведвальнікі медустановы павінны ўзяць з сабой расійскі пашпарт і патэлефанаваць у ФСБ Расіі. Уся справа ў тым, што плакаты ў гомельскія бальніцы закупілі ў Расіі.

Праз сэрвісы дзяржзакупак у 2024 годзе расійскія плакаты з назвай «Тэрарызм — пагроза грамадству» закупаліся як мінімум 15 разоў.
Плакаты з рэкамендацыяй звязвацца з расійскай спецслужбай куплялі медыкі, ВНУ, выканкамы, фонд сацыяльнага страхавання і нават Камітэт дзяржкантролю.
Як выявілася, у Беларусі такія плакаты проста не выпускаюцца.
На Магілёўшчыне рыхтуюць экскурсійны тур «Царскімі шляхамі» па месцах, якія наведвалі расійскія імператары
У Асіповічах імкліва разбудоўваюць інфраструктуру. Імаверна, для расійскай ядзернай зброі
«Мы вінаватыя. У гэтай вайне ёсць і наша віна». Журналісты Washington Post пабывалі ў Гомельскай вобласці
Памочнік Пуціна Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнік Паскевічу — душыцелю паўстання 1830—31 гадоў
Каментары