Спорт22

Спаборніцтвы па веславанні на Алімпіядзе-2032 хочуць правесці на рацэ, дзе жывуць кракадзілы

Аўстралійскі горад Ракхэмптан у штаце Квінсленд абраны месцам правядзення алімпійскіх спаборніцтваў па веславанні на рацэ Фіцрой, у якой жывуць кракадзілы, паведамляе Федэрацыя веславання Аўстраліі.

Чорны кракадзіл. Фота: crocodileadventureland.com

Але гэта яшчэ не азначае, што рашэнне прынята. У заяве адзначаецца, што аўстралійская зборная ўжо выкарыстоўвала гэты рэгіён для трэніровак перад Токіа-2021 і мае намер рыхтавацца тут да Гульняў у Лос-Анджэлесе (2028) і Брысбене (2032).

Аднак рака Фіцрой пакуль не прайшла тэхнічную экспертызу, неабходную для правядзення спаборніцтваў нацыянальнага або міжнароднага ўзроўню.

«Справядлівасць і бяспека — галоўныя крытэрыі для трасы такога ўзроўню. Наяўнасць плыні, якая можа ўплываць на вынікі або даваць перавагу пэўным дарожкам, недапушчальная. Таксама важнымі фактарамі з’яўляюцца якасць вады і барацьба з водарасцямі», — адзначае арганізацыя.

Кіраўніц Федэрацыі веславання Аўстраліі Сара Кук (удзельніца Алімпійскіх гульняў) дадала: «Ракхэмптан — прыемнае месца, дзе нашы весляры заўсёды адчувалі сябе як дома дзякуючы цёпламу прыёму мясцовай супольнасці. Але любая траса для міжнародных стартаў павінна строга адпавядаць тэхнічным стандартам World Rowing. Гэты аналіз яшчэ не праводзіўся».

Каментары2

  • */
    25.03.2025
    Трэба не вяславаньне, а заплыў на 100 метраў рабіць
  • a.hto.tam.idze
    25.03.2025
    Чакаем усталявання шэрагу новых алімпійскіх і рэкордаў свету.

Цяпер чытаюць

Ці ехаў Лукашэнка ў машыне на сваю інаўгурацыю? Ёсць сумневы

Ці ехаў Лукашэнка ў машыне на сваю інаўгурацыю? Ёсць сумневы

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны ЗША адмаўляе ўцечку ваенных планаў праз чат у Signal. А Кангрэс патрабуе расследавання6

Дзень Волі і БНР у пытаннях і адказах14

USAGM пагадзілася выдзеліць частку гранта Радыё Свабода, пакуль суд разглядае справу3

Ціханоўская: Мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!1

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць2

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі3

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра2

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці ехаў Лукашэнка ў машыне на сваю інаўгурацыю? Ёсць сумневы

Ці ехаў Лукашэнка ў машыне на сваю інаўгурацыю? Ёсць сумневы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць