«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сервера кампаніі, адказнай за рэагаванне на кіберінцыдэнты
«Кіберпартызаны» паведамілі, што на Дзень Волі ім удалося «нанесці ўдар у самае сэрца кіберабароны рэжыму» пранікнуць у сервер «нацыянальнай каманды рэагавання на кіберынцыдэнты cert.by пад кантролем ААЦ».

«Пакуль CERT рыхтаваўся да блакавання беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы на Дзень Волі, мы непрыкметна праніклі ў самы абаронены сервер і дасталі адтуль усё каштоўнае», — паведамляюць «Кіберпартызаны», падаючы ў якасці доказу спасылку на зыходнікі сайта cert.by і іх базу даных.
Асноўная заяўленая задача CERT — «зніжэнне ўзроўню пагроз інфармацыйнай бяспекі нацыянальнага сегмента».
Раней сёння «Кіберпартызаны» паведамілі пра ўзлом сайта мінскага ГЦ «Замак», які знаходзіцца амаль праз дарогу ад Палаца Незалежнасці, дзе сёння праходзіла інаўгурацыя Лукашэнкі.
«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт ГЦ «Замак»
У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана
«Бабу нясе». У злітай размове рэктар БДУ прайшоўся па прарэктарцы, якая пісала справаздачу ў КДБ
Прарэктарка БДУ пісала ў КДБ справаздачу аб тым, як спрабавала перавыхоўваць сем студэнтаў факультэта філасофіі
Каментары