Міжнародная асацыяцыя федэрацый лёгкай атлетыкі (World Athletics) падоўжыла адхіленне беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, паведаміў кіраўнік арганізацыі Сэбасцьян Коу.
«Рада прыняла рэкамендацыю наконт удзелу Беларусі і Расіі ў міжнародных турнірах. Рада лічыць санкцыі адэкватнымі і не бачыць патрэбы іх замяняць, дапаўняць ці змяняць — калі толькі сітуацыя не пагоршыцца або не будзе дасягнута мірная дамова», — сказаў Коу.
Ва Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі з 2015 года прыпыненае сяброўства ў World Athletics з-за допінгавага скандалу. З 2022 года спартоўцы з Расіі і Беларусі не выступаюць на міжнароднай арэне з прычыны вайны ва Украіне. Такім чынам беларусы зноў не змогуць узяць удзел у чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы і іншых спаборніцтвах.
Каментары