Свет22

Урад Аргенціны рассакрэціць дакументы пра нацыстаў, якія хаваліся ў краіне пасля Другой сусветнай вайны

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей даручыў ураду рассакрэціць дакументы аб нацыстах, якія знайшлі прытулак у краіне пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка Кабміна Гільерма Франкаса піша выданне La Nacion.

«Архітэктар» Халакоста Адольф Эйхман на судзе ў Ізраілі, 1961 год

Па словах Франкаса, Мілей даручыў апублікаваць усе наяўныя дакументы, «паколькі няма ніякіх прычын хаваць інфармацыю».

У інтэрв'ю DNews ён удакладніў, што сярод дакументаў, пра якія ідзе гаворка, ёсць таксама звесткі аб фінансавых аперацыях прадстаўнікоў Трэцяга рэйха, распавядае The Insider.

Абнародаванне дакументаў стала адказам на просьбу сенатара ЗША Стыва Дэйнса — ён выступае за публікацыю ўсёй інфармацыі пра час, калі нацысты прыехалі ў Аргенціну ў пошуках прытулку.

У Аргенціне і іншых краінах схаваліся да 10 тысяч нацыстаў і ваенных злачынцаў. У Аргенціну беглі каля пяці тысяч, сярод якіх былі «архітэктар» Халакоста Адольф Эйхман і былы лекар Асвенцыма Ёзэф Менгеле.

24 сакавіка стала вядома, што ў Нацыянальны архіў файлаў перададуць дакументы, якія тычацца дзеянняў узброеных сіл падчас апошняй ваеннай дыктатуры 1976-1983 гадоў. Прэс-сакратар прэзідэнта Аргенціны Мануэль Адорні напісаў, што ўрад хоча выкарыстоўваць гэтыя архівы «як сродак памяці, а не сродак палітычных маніпуляцый».

Каментары2

  • А што здарылася?
    25.03.2025
    Якое супадзенне, Наша Ніва ўжо не піша, што Мілей "ультраправы", як гэта было раней, цікава.
  • Эге
    25.03.2025
    Можа нарэшце і пра Гітлера даведаеммя ?…

Цяпер чытаюць

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзень Волі і БНР у пытаннях і адказах14

USAGM пагадзілася выдзеліць частку гранта Радыё Свабода, пакуль суд разглядае справу3

Ціханоўская: Мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!1

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць2

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі3

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра2

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць