Вайна44

ЗША дамовіліся з Украінай і Расіяй аб забароне атак у Чорным моры

Падчас перамоў у Эр-Рыядзе дэлегацыя ЗША дамовілася з прадстаўнікамі Украіны і Расіі спыніць атакі на камерцыйныя судны ў Чорным моры, вынікае з паведамленняў Белага дома.

Амерыканская і расійская дэлегацыі на папярэднім раўндзе перамоў у Эр-Рыядзе 18 лютага (Саудаўская Аравія). Фота: МЗС Расіі

«Злучаныя Штаты і Украіна дамовіліся забяспечыць бяспечнае суднаходства, выключыць прымяненне сілы і прадухіліць выкарыстанне камерцыйных судоў у ваенных мэтах у Чорным моры», — сказана ў заяве Белага дома.

Такую ж дамоўленасць заключылі і падчас перамоў з расійскім бокам.

Па словах Уладзіміра Зяленскага, дамоўленасць можа пачаць дзейнічаць з 25 сакавіка. Згодна з заявай з расійскага боку, «рэжым цішыні» ў Чорным моры пачне дзейнічаць пасля адмены санкцый супраць «Россельхозбанка» і іншых, што забяспечваюць гандаль.

Забарона на ўдары па аб'ектах энергетыкі, па паведамленні Крамля, дзейнічае 30 дзён і адлічваецца з 18 сакавіка.

Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў дадаткова падкрэсліў, перасоўванне Расіяй сваіх ваенных судоў за межы ўсходняй часткі Чорнага мора будзе лічыцца парушэннем гэтай дамоўленасці і будзе разглядацца як парушэнне абавязацельстваў забяспечыць свабоду суднаходства ў Чорным моры і пагрозу нацыянальнай бяспекі Украіны.

«У такім выпадку, Украіна будзе мець поўнае права рэалізоўваць права на самаабарону», — напісаў ён.

Таксама дэлегацыя ЗША асобна з Украінай і Расіяй дамовілася распрацаваць меры для ўзаемнага спынення нападаў па энергетычных аб'ектах Расіі і Украіны.

У Белым доме адзначылі, што дапамогуць аднавіць доступ Расіі да сусветнага рынку экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і ўгнаенняў, знізіць выдаткі на марское страхаванне і пашырыць доступ да партоў і плацежных сістэм для такіх аперацый.

Папярэдні раўнд перамоў паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША прайшоў 11 сакавіка ў Джыдзе. Па яго выніках Украіна пагадзілася на неадкладнае часовае перамір'е — за гэта Вашынгтон вырашыў аднавіць дапамогу і абмен звесткамі выведкі.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што спыненне агню на 30 дзён запрацуе для ўсёй лініі фронту, калі на гэта пагодзіцца Расія.

Каментары4

  • user
    25.03.2025
    Ни о чем. Американцам на переговорах показали фигу, но чтобы не пришлось давить на Россию они готовы принять любые расплывчатые общения за прогресс.
  • leha
    25.03.2025
    нешта я даўно не чуў ні пра якія атакі ў чорным моры...
  • Прыплылі
    25.03.2025
    Бяспека ў Чорным моры - вынік паспяховых аперацый Украіны. Чарнаморскі флот рф стаў пвдводным. А зараз з падмогай Трампа вяртаюць усё ў зад і ўключаюць рэжым спрыяння рф у гандлі с/г прадукцыяй, угнаеннямі і іншыя бонусы за за тры гады агрэсіі.

Цяпер чытаюць

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дзень Волі і БНР у пытаннях і адказах14

USAGM пагадзілася выдзеліць частку гранта Радыё Свабода, пакуль суд разглядае справу3

Ціханоўская: Мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!1

Мікрапластык спрыяе распаўсюджванню супербактэрый, устойлівых да антыбіётыкаў

Сёння — Дзень Волі. 107 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць2

Блогер паказаў, як пераварыў самы гнілы «Фальксваген Гольф» у Беларусі3

Перамовы Расіі і ЗША ў Эр-Рыядзе завяршыліся, пра вынікі паведамяць заўтра2

У Мінску за апошнія суткі выпалі дзве траціны месячнай нормы ападкаў2

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць