Праблемы ў маленькага Максіма ўзніклі праз грамадзянства маці, і ён, хоць народжаны ва ўкраінскім Харкаве ад бацькі-ўкраінца, мусіў чакаць дакумента пяць месяцаў, піша «Еўрарадыё».

«Мой сын нарадзіўся вольным і ў вольнай краіне. Спадзяюся ён калі-небудзь пабачыць на свае вочы, якая сапраўды прыгожая краіна ў ягонай матулі — без дыктатуры, палітзняволеных, рэпрэсій, страху і атручанага рэжымам паветра. А я буду побач трымаць яго за руку», — піша прынагодна Маргарыта Ляўчук.
Нагадаем, што 24 кастрычніка Ляўчук паведаміла пра нараджэнне сына ад украінца Руслана Карнійкі, з якім пазнаёмілася, калі ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам.
Цяпер Маргарыта жыве з малым дзіцем у Харкаве, а яе муж на фронце, служыць у супрацьпаветранай абароне.
Нягледзячы на тое, што Ляўчук нарадзіла ад украінца, які абараняе Радзіму, і вельмі хацела б, па ўласным прызнанні, каб яе сын быў украінцам, украінскія ўлады пэўны час не дазвалялі зарэгістраваць дзіця з-за беларускага пашпарта маці, пра што сама Маргарыта пісала ў сацсетках. Праблему з пасведчаннем аб нараджэнні ўдалося вырашыць толькі праз месяц.
Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў
Вяселле і драма кахання года, самы гучны зліў і нечаканае вяртанне — асноўныя людзі і падзеі 2024 года
Маргарыта Ляўчук упершыню паказала сына ВІДЭА
Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук
Каментары