Кампанія Volkswagen разглядае магчымасць супрацоўніцтва з Rheinmetall — адным з найбуйнейшых вайсковых канцэрнаў Германіі, піша Bild.

Чуткі пра патэнцыйнае супрацоўніцтва гэтых дзвюх кампаній ходзяць ужо даўно, і нядаўна генеральны дырэктар VW Олівер Блюме у інтэрв’ю брытанскай газеце Telegraph ускосна іх пацвердзіў: «Калі з’явіцца магчымасць рухацца наперад у сферы вайсковых аўтамабіляў, мы разгледзім гэтыя канцэпцыі».
Генеральны дырэктар Rheinmetall Армін Папергэр нядаўна наведаў завод Volkswagen у Оснабруку (Ніжняя Саксонія). Паводле яго, завод «добра падыходзіць» для вытворчасці вайсковай тэхнікі.
Дарэчы, Rheinmetall і MAN Truck and Bus — грузавое падраздзяленне Volkswagen — ужо маюць сумеснае прадпрыемства з 2010 года. Праект Rheinmetall MAN Military Vehicles (RMMV) выпускае вайсковыя аўтамабілі, у прыватнасці, у Мюнхене і Касэлі.
Паводле звестак Bild, Volkswagen можа пачаць вытворчасць цяперашніх мадэляў RMMV у Оснабруку, як толькі павялічыцца колькасць заказаў ад Бундэсвера і замежных кліентаў.
Каментары