Усяго патроху33

Не выкідайце шалупінне ад часнаку! Вось для чаго яно можа прыдацца

Аказваецца, што не толькі скуркі ад бананаў можна скарыстаць у гаспадарцы. Шалупінню ад часнаку таксама можна знайсці ўжытак. 

Фота: pixabay.com

Часнок мае характэрны пах, які падабаецца не ўсім. Але нельга адмаўляць таго, што, калі дадаваць яго ў стравы, смак зменіцца да лепшага. Часнок таксама карысны тым, што ўзмацняе імунітэт, — толькі яго дадаюць у кефір, суп, салаты ці масла, каб не папячы слізістай.

Але карысны не толькі сам часнок — шалупінне яго таксама можа часам прыдацца. Не выкідайце яго, і ваш сад вам падзякуе, тым больш што за зіму якраз можна яго назбіраць шмат.

З часночнага шалупіння можна зрабіць сродак, які абароніць моркву ад грыбкоў і молі. Каб зрабіць настой, можаце выкарыстоўваць не толькі шалупінне, але і карані, і сцёблы, і суквецці часнаку. Проста пакладзіце ўсё гэта ў посуд, заліце вадой і пакіньце ў цёмным месцы прыкладна на тыдзень. Калі заўважыце, што ў сумесі з’яўляюцца бурбалкі, перамяшайце яе і зноў адстаўце ўбок, пакуль бурбалкі не з’явяцца зноў. Калі гэта здарылася, настой можна выкарыстоўваць.

Каларадскі жук — вельмі частая прычына знішчэння бульбяных насаджэнняў. І сам жук, і яго лічынкі звычайна наносяць вялізныя страты будучаму ўраджаю, таму важна паклапаціцца пра свае пасевы, і часночнае шалупінне можа ў гэтым дапамагчы. Заліце яго вадой (на 10 літраў вады трэба 200 грамаў шалупіння) і пакіньце на суткі. Апрысквайце гатовым настоем бульбу адзін раз на тыдзень раніцай і ўвечары.

Часночнае шалупінне таксама дапаможа ў барацьбе з тлёй і павуцінавым кляшчом, якія могуць часам атакаваць вашы расліны. Каб згатаваць настой, можна дадаць да яго і шалупінне ад цыбулі. Заліце іх цёплай вадой і пакіньце на 5 дзён, потым працадзіце настой. Пераліце гатовую сумесь у пульверызатар і апрысквайце расліны чатыры разы на тыдзень, пакуль з раслін не знікнуць усе непажаданыя госці.

Рэцэпт на выхадныя. Часночная курачка з сырам: новы смак

Як падтрымаць імунітэт і застрахавацца ад прастуды? Вось некалькі рэцэптаў

Рэцэпт на выхадныя. Бульба з беконам і мёдам — лёгкая, сытная і такая прыгожая

Каментары3

  • дочка Максима Дизайнера
    17.01.2023
    ясны пень
    іншая справа, што - а дзе цяпер знайсці нармальны часнык?
    а не кітайскі хімічны
  • Жвіроўка
    17.01.2023
    Мама так некалі рабіла.
  • Вось
    18.01.2023
    дочка Максима Дизайнера, пасадзі і вырасьце найлепшы часнык, якога нідзе не купіш.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць