Вайна1212

Расія выкарыстоўвае для перавозу пяхоты гольф-кары і беларускія матацыклы. Ад гэтага страты растуць

Недахоп бронятэхнікі прымусіў расійскія войскі перасесці на квадрацыклы.

Знішчаныя гольф-кары пад Купянскам. Фота: скрын відэа з сацыяльных сетак

Як піша Forbes, адчуваючы цяжкасці з заменай знішчанай ці пашкоджанай бронетэхнікі, расійскі бок аснашчае ўсё больш сваіх падраздзяленняў грамадзянскімі машынамі, у тым ліку квадрацыкламі Desertcross 1000-3 кітайскай вытворчасці, а таксама кітайскімі і беларускімі матацыкламі.

Як заўважае выданне, супраць украінскіх войскаў, якія акапаліся і падтрымліваюцца артылерыяй і беспілотнікамі, у расіян на квадрацыклах і матацыклах няма ні адзінага шанца.

Выглядае на тое, што аснашчэнне квадрацыклаў і матацыклаў спецыяльнымі каркасамі для абароны ад дронаў не вельмі дапамагае. Гэта запавольвае прасоўванне тэхнікі, якая і так недастаткова магутная, што робіць яе больш уразлівай для іншай украінскай зброі.

Так, 15 ліпеня ў раёне Купянска ўкраінскія войскі знішчылі па меншай меры пяць расійскіх гольф-караў, якія перавозілі пехацінцаў. І гэта тлумачыць, чаму растуць страты расійскага боку.

Па інфармацыі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, страты Расіі на вайне дасягнулі максімуму. Так у маі ў сярэднім у дзень было забіта ці паранена 1262 чалавекі, у чэрвені — 1163. Усяго з 1 мая па 30 чэрвеня расіяне страцілі больш за 70 тысяч чалавек.

Наколькі апраўданы абмен тысячы салдатаў у дзень на некалькі метраў прасоўвання — на гэта пытанне, як заўважае выданне, можа адказаць толькі Пуцін.

Каментары12

  • пропоа
    16.07.2024
    банды байкераў
  • Джэрсі
    16.07.2024
    Омг, ванька паблытаў паняцці, хутка пераказаўшы рашн поінты. А поінт там адзін - закідаць мясам, бо жыццё на рф каштуе танней любой тэхнікі. Адна справа - гэта адзінкавае выкарыстоўванне квадрацыклаў падчас хуткіх дыверсійна-экспедыцыйных аперацый, і зусім іншая справы калі гэтыя квадрацыклы пастаянна выкарыстоўваюцца замест бмп у якасьці мясных штурмаў на лініі фронту, дзе месяцамі ідзуць паціцыйныя баі.
  • Уго
    16.07.2024
    Так а где горелые минские моцики?
    Голословные какие то утверждения.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць