Ля берагоў Чылі гарбаты кіт праглынуў рыбака, што плаваў у акіяне, а потым выплюнуў яго
24-гадовы Адрыян Сіманкас з Чылі расказаў пра неверагодны выпадак, калі апынуўся ўнутры слізістай поласці гіганцкага марскога млекакормячага.

Ён прызнаўся, што чуў дзіўныя гукі і адчуваў абсалютны жах, калі зноў апынуўся ў вадзе. Асаблівую трывогу выклікала тое, што кіт мог напасці на яго бацьку, які знаходзіўся побач.
Аднак мужчына не толькі не пацярпеў, але і паспеў зняць момант атакі на відэа. У выніку абодва шчасліва дабраліся да берага.
Каментары