Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц выступіў за ўдзел Украіны ў магчымых перамовах аб спыненні агню.

У трэцюю гадавіну пачатку вайны ён, а таксама дзейны канцлер Олаф Шольц і прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер паабяцалі Кіеву далейшую падтрымку, піша Bild.
Уладзімір Зяленскі павіншаваў Мерца з перамогай на парламенцкіх выбарах і падкрэсліў, што ягоная краіна разлічвае на працяг дапамогі з боку Германіі.
У адказ лідар ХДС заявіў, што «Еўропа застаецца цвёрда на баку Украіны», нагадаўшы таксама пра «тры гады разбурэнняў і ваенных злачынстваў».
Мерц падкрэсліў, што Украіне неабходна «заняць пазіцыю сілы», паколькі без яе немагчыма дамагчыся справядлівага міру.
«Для справядлівага міру атакаваная краіна павінна быць часткай мірных перамоваў», — адзначыў ён.
Каментары