Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў
У бандзе было трое мінчукоў ва ўзросце ад 29 да 37 гадоў: заснавальнік, дырэктар і менеджар прыватнай фірмы, паведамляе прэс-служба МУС.

Яны пад выглядам спажыўцоў заходзілі ў гандлёвыя залы аўтазаправачных станцый у розных рэгіёнах краіны і незаконна правяралі тавары.
Пры выяўленні парушэнняў шантажавалі прадаўцоў падачай скаргаў і змушалі купіць у іх навучальныя семінары на тэму правілаў рознічнага гандлю.
Такім спосабам за некалькі гадоў зламыснікі зарабілі звыш мільёна рублёў.
Заведзена крымінальная справа за вымагальніцтва, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары