Вайна1414

Колькі пратрымаецца Украіна без амерыканскага ўзбраення? І ці паспее Еўропа раскачагарыцца ў такім выпадку?

Вытворчасць, а таксама пастаўкі ўзбраенняў Украіне аналізуе The Wall Street Journal і спрабуе даць адказ, што будзе, калі ЗША спыняць пастаўкі.

Фота: AP Photo / Andreea Alexandru

Па інфармацыі выдання, сёння Украіна вырабляе або фінансуе закупку 55% свайго ўзбраення і тэхнікі, Еўропа пастаўляе 25%, ЗША — 20%.

Еўропа рыхтуецца павялічыць вайсковую дапамогу Украіне. У 2024 годзе яна склала каля $25 млрд — больш, чым ад ЗША. У Еўропе абмяркоўваюць магчымасці павялічыць гэтую суму да $30 млрд у 2025 годзе.

Украінскі ВПК цяпер у сукупнасці вырабляе ўзбраенняў на $30 млрд у год. Да прыкладу, Украіна цяпер вырабляе 2,5 млн артылерыйскіх і мінамётных боепрыпасаў у год. Еўропа ў 2024 годзе зрабіла 1,4 млн снарадаў і мае намер выйсці на 2 млн сёлета. ЗША за тры гады вайны паставілі Украіне 3 млн артылерыйскіх боепрыпасаў.

Праблема ў тым, што ЗША пастаўлялі шматлікія ўзбраенні, якія літаральна немагчыма замяніць. Гэта сістэмы і перахопнікі СПА, дальнабойная ракетная артылерыя (HIMARS і GMLRS), навігацыйныя сістэмы і балістычныя ракеты (ATACMS). Еўропа вырабляе не так шмат такой наменклатуры, а некаторую не вырабляе ў прынцыпе.

Заключаныя яшчэ пры Байдэне кантракты на вытворчасць узбраенняў для Украіны па праграме USAI павінны працягвацца ў 2025-26 гады (калі Трамп іх не адменіць). 

Але дэфіцытнае амерыканскае ўзбраенне стане самай вялікай праблемай у выпадку спынення амерыканскай дапамогі.

Па словах заходніх чыноўнікаў, паставак амерыканскіх узбраенняў, выдзеленых пры Байдэне ў яго апошнія месяцы, будзе дастаткова, каб Украіна захоўвала сваю бягучую баяздольнасць як мінімум да пачатку — сярэдзіны лета. Пасля гэтага пачне адбівацца недахоп некаторых ключавых відаў узбраенняў.

Старэйшы аналітык фонду «Вярніся жывым» Мікалай Белескаў лічыць, што пры бягучых пастаўках ваеннай дапамогі Украіна зможа пратрымацца ад паўгода да года. А Еўропа павінна будзе выкарыстаць гэты час, каб яшчэ больш разагнаць сваю вытворчасць узбраенняў.

Каментары14

  • Гэта непрымальна
    25.02.2025
    Занадта вялікі рызык. Трэба дамаўляцца з ЗША
  • Посыпать на рану
    25.02.2025
    Filipp, А у украинцев было 30 лет чтобы построить эффективную экономику. А оборонная промышленность у нее было. Но все попили и разобрали. И кто теперь виноват? Байден, Трамп?
  • Answer
    25.02.2025
    Filipp, что мешает Трампу продавать оружие Украине за деньги? Или ему Путин запретил это делать?

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць