Лукашэнка заявіў пра намер будаваць другую АЭС на мяжы з Расіяй
Другая АЭС можа быць пабудавана на ўсходніх межах Беларусі, так можна будзе забяспечыць электрычнасцю Бранскую вобласць і «новыя рэгіёны РФ» (пад гэтым маюцца на ўвазе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі), заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас выступу сёння ў Савеце федэрацыі ў Маскве, піша ria.ru.

«Таму мы папрасілі расіян, калі ёсць магчымасць, пабудаваць другую электрастанцыю. Мы яе пабудуем самі, акрамя рэактара, вы нас вярнулі да гэтых тэхналогій… Спецыялісты ў нас ёсць, яны цяпер з расіянамі працуюць і ў Турцыі, венгры вельмі просяць, каб мы ў іх папрацавалі… Таму мы ўжо самі пабудуем гэтую станцыю, за выключэннем вось гэтых адказных рэчаў — рэактар, турбіна, яны вырабляюцца тут, гэта факт»,— сказаў Лукашэнка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі.
-
«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання
-
Што за Італа-албанская каталіцкая царква, да якой належыць новы нунцый? І як гэта можа паспрыяць аднаўленню ўніяцтва ў Беларусі
-
«Нечым трэба заўсёды ахвяраваць. Мне прыйшлося ахвяраваць сям'ёй»: сын Іны Афанасьевай пра павароты лёсу
Каментары
дадаў : Другая АЭС можа быць пабудавана на ўсходніх межах Беларусі, так можна будзе забяспечыць электрычнасцю Бранскую вобласць і «новыя рэгіёны ВКЛ»
"Спрадвечная мова гэтага рэгіёна — мова літвінаў, «літоўская мова». Не, гэта не мастацкае перабольшванне. З XVII ст. захаваліся сведчанні, што менавіта так, літвінамі, называлі насельнікаў былога Старадубскага павета. Гэты этнонім яшчэ адно сведчанне магутнага ўплыву, які аказала ВКЛ на жыхароў былога Смаленскага ваяводства."
-НН
Таму ужо сёння , БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т робяць