Трамп: На перамовах у Эр-Рыядзе абмяркоўваюцца тэрытарыяльныя пытанні і валоданне АЭС
На перамовах у Эр-Рыядзе абмяркоўваюцца тэрытарыяльныя пытанні і магчымыя лініі размежавання ва Украіне, паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Таксама на іх закранаюцца пытанні эканамічнага характару — кантроль з боку ЗША над украінскімі энергарэсурсамі і карыснымі выкапнямі.

«Цяпер мы гаворым пра тэрыторыю. Мы гаворым пра лініі размежавання, гаворым пра энергетыку, валоданне электрастанцыямі. Некаторыя гавораць, што электрастанцыя павінна належаць Злучаным Штатам…, таму што ў нас ёсць вопыт», — сказаў Дональд Трамп.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што абмяркоўваў з Трампам толькі адну АЭС — Запарожскую, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем расіян. Паводле яго слоў, дэакупацыі станцыі недастаткова — неабходна аднавіць інфраструктуру, водазабеспячэнне і забяспечыць тэхнічны персанал, каб за паўтара-два гады станцыя змагла генераваць электраэнергію і прыносіць прыбытак.
Зяленскі таксама адзначаў, што калі Трамп спытаў, ці могуць ЗША ўзяць удзел у аднаўленні станцыі, ён яму адказаў, што ў яе можна інвеставаць сродкі.
Што тычыцца амерыкана-ўкраінскай дамовы аб рэдказямельных мінералах, то па ёй нібыта ўжо супярэчнасцяў няма:
«Мы дамовіліся з Украінай адносна пагаднення аб рэдказямельных мінералах. Неўзабаве падпішам яго. Цяпер мы гаворым пра тэрыторыю», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Вэнс заявіў, што Трампа «не хвалюе лямант еўрапейцаў» адносна Грэнландыі
«Чаго нам сварыцца? Мы з ЗША глабальных пытанняў вырашаць не будзем. Мы ведаем сваё месца». Новая метадычка прапагандыстаў
ЗША тэрмінова распрацоўваюць сістэму «Залаты купал» супраць дальнабойных ракет
Спецпасланнік Трампа расказаў, калі можа прайсці сустрэча Трампа і Пуціна
Каментары
Выступает в роли приближенного лица путина и его адвокатом.
путину должны завидовать чёрной завистью, защиту его недвижимости и земельных участков в Украине, его интересов в Украине, выполняет доверенное лицо в виде президента США!