У двары па адрасе Ляшчынскага, 17, на адзін з прыпаркаваных аўтамабіляў звалілася агароджа. Пра гэта паведаміў Сяргей, які стаў сведкам здарэння, піша Onliner.by.

Паводле яго слоў, такое здараецца ўжо не ўпершыню.
«Гэты выпадак толькі пацвярджае вядомую фразу пра тое, што рамонт горшы за пажар, асабліва калі гаворка пра капітальны рамонт, — пракаментаваў сітуацыю Сяргей. — А менавіта такі рамонт цяпер і адбываецца ў доме».
Агароджа, як распавёў мужчына, звалілася на машыну ноччу.
«Пры гэтым учора яна ўжо падала на ходнікі, — удакладніў ён. — Добра, што тады нікога не зачапіла».
Каментары