У Беларусі яшчэ на паўгода падоўжылі забарону на рээкспарт завезеных у краіну многіх прамысловых тавараў. Яна ўпершыню была ўведзеная яшчэ ў 2022 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У спісе — больш за 250 таварных пазіцый. Сярод іх, напрыклад, абсталяванне і матэрыялы для медыцыны, электраінструмент і тэхніка, адходы і лом металаў, транспартныя сродкі і камплектуючыя да іх і інш.
Аднак у гэтай забароны шмат выключэнняў. Пад яе не падпадаюць, напрыклад, транзітныя тавары, прадукцыя СЭЗ, тавары, вырабленыя і пастаўленыя ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама тавары, што вывозяцца паводле разавых ліцэнзій, выдадзеных МАРГ, і па іншых падставах.
У апошні раз забарону на вываз прамтавараў з Беларусі падаўжалі ў верасні 2024 года.
Каментары