Крэмль назваў пералік аб'ектаў, якія падпадаюць пад дзеянне мараторыя на ўдары па энергасістэмах
На сайце адміністрацыі прэзідэнта Расіі з'явіўся пералік аб'ектаў, па якіх расіянам і ўкраінцам нельга будзе біць падчас дзеяння мараторыя на ўдары на энергетычных сістэмах. Гэты спіс, як сцвярджаецца, узгоднены з амерыканцамі падчас перамоў у Саудаўскай Аравіі.

Фота ілюстрацыйнае
У пералік увайшлі:
- нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы;
- нафта -, газаправоды і сховішчы, уключаючы помпавыя станцыі;
- інфраструктура вытворчасці і перадачы электраэнергіі, уключаючы электрастанцыі, падстанцыі, трансфарматары і размеркавальнікі;
- атамныя электрастанцыі;
- дамбы гідраэлектрастанцый.
Часовы мараторый дзейнічае на працягу 30 сутак, пачынаючы з 18 сакавіка 2025 года і, па ўзаемнай дамоўленасці, можа быць прадоўжаны, сказана ў прэс-рэлізе.
У выпадку парушэння мараторыя адным з бакоў іншы бок мае права лічыць сябе свабодным ад абавязацельстваў па яго выкананні.
Каментары