Данія ўвядзе абавязковую ваенную службу для жанчын з 2026 года, паведаміў міністр абароны краіны Троэльс Лунд Поульсен.

Улады спадзяюцца такім чынам павялічыць колькасць асабовага складу ўзброеных сіл на фоне растучай пагрозы з боку Расіі, паведамляе Bloomberg.
Па словах Поульсена, першапачаткова ўрад планаваў уводзіць новую сістэму з 2027 года, але пазней вырашыў паскорыць рэформу. Гэта стала магчымым пасля дасягнення палітычнага кансенсусу з большасцю партый у парламенце.
Цяпер у Даніі жанчыны могуць ісці ў войска добраахвотна, у той час як мужчыны падлягаюць прызыву з 18 гадоў — па латарэйнай сістэме, якая кампенсуе недахоп добраахвотнікаў.
Акрамя таго, з жніўня 2026 года тэрмін службы павялічыцца з 4 да 11 месяцаў.
Данія стане трэцяй краінай у NATO, якая ўвяла абавязковы прызыў для жанчын. Першай гэта зрабіла Нарвегія ў 2015 годзе, а з 2017 года падобную рэформу правяла Швецыя.
Каментары