Башкан Гагаузіі звярнулася да Пуціна з заклікам аказаць ціск на Малдову
Кіраўніца прарасійскага рэгіёна на поўдні Малдовы (башкан) Яўгенія Гуцул звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з публічным зваротам, у якім заклікала выкарыстаць усе магчымыя механізмы для ціску на кіруючыя ўлады Малдовы.

«Ад імя гагаузскага народа, які ніколі не здраджваў сваім гістарычным сябрам, звяртаемся да Вас, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, з заклікам: скарыстайце ўвесь арсенал дыпламатычных, палітычных і прававых механізмаў дзеля ціску на малдаўскія ўлады з мэтай неадкладнага спынення палітычных рэпрэсій і майго як мага хутчэйшага вызвалення», — заявіла Гуцул.
У аўторак вечарам Яўгенію Гуцул затрымалі ў аэрапорце Кішынёва на 72 гадзіны ў сувязі з забаронай на выезд з краіны.
У 2024 годзе ЗША і Еўрасаюз унеслі Гуцул у свае санкцыйныя спісы. Паводле ўладаў ЕС, яна разам з некалькімі іншымі гагаузскімі палітыкамі падрывае стабільнасць у Малдове.
Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.
Каментары
А вось прыднестроўцы дзе бальшыня " украінцы" вось гэтыя горш за ..даумбасят Дарэчы правакатар " вялікі патрыот" Украіны камрад Арэстовіча Діма Карчынскі ваевал за сепараў прыднестроўцаў у пачатку 90х разам з арміей рф.У 1996 нехта?? гэтага правакатара з яго " гопнікамі" запрасіл у Мінск ?? Стварылі сюжэт дзля бт і рф тіві куляя мянтоўскія машыны ..Дапамога ціпа ад " камрадаў з Украіны дзля нашых бэнээфаўцаў"...
Таму я і 5 і 15 і 3 гады таму ...стрыманы да " дапамогі з Украіна"