Свет

«Тэсла» адкліча амаль паўмільёна электрамабіляў

Кампанія «Тэсла» адкліча ў ЗША 475 тысяч сваіх электрамабіляў з-за тэхнічных няспраўнасцяў, якія могуць павялічыць рызыку аварый. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай со ссылкой на Нацыянальнае ўпраўленне бяспекі руху на трасах ЗША (NHTSA).

Фота: ifeelstock/depositphotos.com

У прыватнасці, будуць адкліканыя ўсе 356 тысяч Model 3, выпушчаныя ў 2017—2020 гадах. Бо з-за адчыняння і зачыняння багажніка ў іх могуць пашкодзіцца драты камер задняга бачання, з-за чаго яны перастануць працаваць.

Акрамя таго, адклікаюць і 119 тысяч аўтамабіляў Model S, выпушчаныя з 2014 года. У іх заменяць замок, з-за няспраўнасці якога можа раптам адкрыцца капот. 

Абедзве праблемы будуць выпраўленыя без збірання дадатковай платы, запэўнілі ў «Тэсле».

Колькасць адкліканых аўтамабіляў прыкладна адпавядае ўсяму аб'ёму выпуску «Тэслы» ў 2020 годзе. Тады кампанія зрабіла амаль 510 тысяч электрамабіляў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць