Культура

Пра што пісалі ў першай у Беларусі газеце і чаму яе цэнзуравалі 

Першую гродзенскую друкарню адкрылі ў 1775 годзе. Там выдавалі арыгінальную і перакладную літаратуру, навуковыя працы і падручнікі, малітоўнікі і календары. 8 жніўня 1776 года выйшаў першы нумар выдання Gazeta Grodzieńska. Telegram-канал Hrodna 11:27 згадаў гісторыю першага на тэрыторыі Беларусі перыядычнага выдання.

Gazeta Grodzieńska. Крыніца: bolkunets.org

Gazeta Grodzieńska пачала выходзіць яшчэ ў 1775 годзе, але тады ў ёй размяшчалі перадрукаваную інфармацыю з выдання Gazeta Warszawska. У жніўні 1776 года выданне пачало друкаваць інфармацыю пра Гродна і стала называцца Gazeta Grodzieńska partykularna, што можна перакласці як «мясцовая гродзенская газета». Праз яе Антоній Тызенгаўз намагаўся ўзняць інтэлектуальны ўзровень шляхты.

Ініцыятары заснавання Gazeta Grodzieńska звярнуліся па матэрыяльную дапамогу да караля. Яны набылі ў Вільні абсталяванне для друкарні, а ў Паставах адкрылі завод па вытворчасці паперы.

Газету друкавалі на польскай мове, яе галоўным рэдактарам быў А. Сабалеўскі. Яна складалася з дзвюх старонак фармату 15 на 20 см. Як і ўсе падобныя выданні таго часу, газета была невялікая і больш нагадвала лістоўку з дзвюх палос. Былі выпадкі, калі аб’ём павялічваўся ўдвая. Напрыклад, калі ў 1780 годзе расійская імператрыца Кацярына II падарожнічала па тэрыторыі Беларусі.

Газета выходзіла адзін раз на тыдзень у чацвяргі, а тыраж выдання быў да 300 экзэмпляраў. У перадавых артыкулах абмяркоўвалі надзённыя грамадска-палітычныя праблемы. На той час гэта была рэдкая з’ява.

Пра што пісалі ў газеце: навіны, аб’явы і крымінальная хроніка

У газеце друкавалі навіны пра падзеі Гродна. Напрыклад, пра канцэрт і ілюмінацыю ў горадзе, якія адбыліся ў гонар каралеўскай сям’і 17 студзеня 1779 года. Таксама пісалі пра святкаванне імянін Антонія Тызенгаўза ў фальварку Кульбакі недалёка ад Гродна і пра публічныя экзамены ў гродзенскай ваяводскай школе.

У газеце былі аб’явы пра згубленыя рэчы. Напрыклад, хтосьці згубіў чорны кітайскі плашч, нехта іншы — залаты гадзіннік з залатым ланцужком і янтарнай пячаткай на балі ў Новым замку, а хтосьці — увогуле мех з поштай з Дзярэчына.

Пісалі пра крадзяжы, збеглых сялянаў і слуг. У газеце апісвалі іх прыкметы і вопратку. У выданні рэкламавалі прадукцыю гродзенскай друкарні: кнігі, «Гаспадарчы каляндар», справаздачы і рапарты з сеймаў. Зрэдку рэкламавалі рэчы: напрыклад, паўкрыты вазок альбо агароднае насенне.

Не толькі пра Гродна: друкавалі навіны краіны і свету

У газеце публікавалі не толькі гродзенскія навіны. Там расказвалі пра пасяджэнні сейма, працу скарбовай камісіі ў Гродне, выбары дэпутатаў у Галоўны Трыбунал ВКЛ, пра жыццё караля і каралеўскай сям’і, друкавалі ўрадавыя аб’явы, прыдворную хроніку і дзённік знаходжання Кацярыны II у Полацку.

Gazeta Grodzieńska. Крыніца: crispa.uw.edu.pl

Асобны раздзел быў прысвечаны замежнай палітыцы. Там пісалі пра вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы, пра канфлікты паміж Аўстрыяй і Прусіяй. Была інфармацыя пра расійска-аўстрыйскія і расійска-турэцкія адносіны, размеркаванне ў Польшчы расійскай арміі, і іншыя падзеі, якія закраналі інтарэсы Рэчы Паспалітай, Расіі, Аўстрыі і Прусіі.

У газеце друкавалі і цікавосткі: пра выпечку хлеба з бульбяной мукі ў Версалі, пра канструяванне ў Францыі экіпажа, які ніколі не зможа перавярнуцца, вывяржэнне Везувія ў Неапалі альбо зацьменне Месяца ў Коўне.

За артыкуламі сачыў цэнзар

Ідэйна-палітычны змест газеты з часам наблізіўся да крытычных ацэнак палітыкі Польшчы і Расіі ў адносінах да тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага. Выданне неаднаразова выклікала незадаволенасць польскага караля, бо ён разлічваў, што Gazeta Grodzieńska будзе прапагандыстам польскай палітыкі.

Па патрабаванні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродне стварылі пасаду газетнага цэнзара. Ім стаў Францішак Сухадолец, які некаторыя рэдакцыйныя артыкулы замяняў звесткамі з іншых газет.

Апошні захаваны нумар газеты выйшаў 28 снежня 1780 года. Не выключана, што газета выдавалася да 1783 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць