Вайна22

Расія паказала, як скідае трохтонныя бомбы ФАБ на Украіну

Міністэрства абароны Расіі паказала відэа, як Су-34 нанёс удар бомбай ФАБ-3000, якая важыць 3 тоны.

Расейцы скідаюць з Су-34 бомбу ФАБ-3000. Скрыншот відэа Мінабароны РФ

Расейцы заявілі, што нібыта скінулі бомбу па пункце дыслакацыі УСУ ў зоне адказнасці групоўкі войск «Поўнач».

Бомба ФАБ-3000. Скрыншот відэа Мінабароны РФ

У відэа Мінабароны Расіі лётчык кажа, што «цяжка ўявіць такую мэту, якую нельга было б уразіць авіябомбай такой намінальнай масы».

Месца ўдару бомбай. Скрыншот відэа Мінабароны РФ

Пры атацы Украіны бомбы ФАБ-3000 пачалі прымяняць у канцы чэрвеня. Гэта адна з самых магутных фугасных авіябомбаў у арсенале расійскай арміі. Яна змяшчае 1,2 тоны выбуховага рэчыва.

Бомбы ФАБ-3000 выраблялі яшчэ ў 1940-х гадах. У Расіі аднавілі іх масавую вытворчасць у пачатку 2024 года. 

Каментары2

  • крэмль павiнны быць разбураны
    14.07.2024
    Трэба такую бомбу скiнуць на крэмль.
  • Ёрк
    14.07.2024
    Не бачу асуджальнага каментара ад Aсаb. А, гэты ж артыкул пра злачынствы крамля, таму і цішыня

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць