Грамадства22

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро Польшчы сёння забрала дакументы ў офісе тэлеканала «Белсат».

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро Польшчы забрала дакументы ў офісах TVP у рамках расследавання, якое праводзіцца акруговай пракуратурай Варшавы, звязанага з тэлеканалам «Белсат». 

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў і кіраўніка МУС Яцэк Дабжыньскі заявіў, што супрацоўнікі ЦАБ дзейнічаюць у TVP у рамках пракурорскага расследавання, але па дадатковую інфармацыю параіў звяртацца ў пракуратуру, піша PAP.

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы, пракурор Пётр Скіба паведамілі, што ператрусы праводзіліся ў офісе «Белсата».

Паводле яго слоў, ператрусы звязаныя з расследаваннем, што тычацца «нанясення TVP SA ў перыяд са жніўня 2018 года па студзень 2024 года маёмаснай шкоды ў асабліва буйным памеры на суму больш за 7 млн злотых (1,7 млн даляраў). Гэта было звязана з заключэннем дамоў на аказанне IT-паслуг і заказаў на куплю ў пэўных прадпрымальнікаў».

«Расследаванне таксама тычыцца выстаўлення з красавіка 2019 года да студзеня 2024 года падробленых рахункаў-фактур ПДВ на агульную суму 5,147 млн злотых (1,2 млн даляраў). Гэтыя дакументы пацвярджалі фіктыўныя паслугі, нібыта аказаныя TVP SA ад асобы пэўных кампаній, хоць фактычна такія паслугі не аказваліся», — паведаміў пракурор Скіба.

Ён адзначыў, што расследаванне цалкам перададзена варшаўскаму падраздзяленню ЦАБ.

Кіраўнік аддзела камунікацыі TVP Томаш Вядэрэк заявіў, што польскае тэлебачанне аказала поўную падтрымку супрацоўнікам ЦАБ і перадало ўсе дакументы, названыя ў пастанове аб кантролі.

Днём «Газета Выборча» паведамляла пра ператрус у былой дырэктаркі тэлеканала Агнешкі Рамашэўскай, аднак тая абвергла гэтую інфармацыю.

Каментары2

  • Нарэшце!
    20.11.2024
    Дай Бог і да Летувы дойдуць следчыя.
  • Хіба не так?
    20.11.2024
    Нарэшце!, дай Бог да Мінска! Тут нам важней і нашмат цікавей за іншыя сталіцы.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць