Свет44

Пяскоў пракаментаваў паведамленні Гардона пра «гістарычную сустрэчу» 30 снежня

У Крамлі адрэагавалі на паведамленні ўкраінскіх СМІ пра нібыта планы 30 снежня правесці «гістарычную сустрэчу» па мірным урэгуляванні. 

Дзмітрый Пяскоў

«Міжнародных кантактаў па мірным урэгуляванні на 30 снежня ў графіку прэзідэнта няма. Перадумоў для завяршэння канфлікту ў Крамлі пакуль таксама не бачаць», — перадае словы Дзмітрыя Пяскова тэлеграм-канал крамлёўскага пула «РИА Новости».

Напярэдадні ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон заявіў, што 30 снежня павінна адбыцца «гістарычная сустрэча», якая нібыта скончыць гарачую фазу вайны.

«Сёння ў нас 29 снежня 2024 года. Я яшчэ раз паўтараю, гарачая фаза вайны завершыцца сёлета. Мне скажуць: «Ты з глузду з'ехаў — да канца года засталося два дні фактычна!» Не, сябры, з глузду я не з'ехаў. У мяне ёсць інфармацыя», — сказаў Гардон. 

Таксама ў Расіі патлумачылі палёт загадкавага спецборта з Расіі ў ЗША: Іл-96-300 з бартавым нумарам RA-96023, які належыць да спецыяльнага лётнага атрада «Расія», прыляцеў у Нью-Ёрк 26 снежня, а затым накіраваўся ў Вашынгтон. 28 снежня самалёт вярнуўся ў Расію, вынікае са звестак FlightRadar24. Палёт канспіралагічна тлумачылі таемнымі перамовамі з Вашынгтонам.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава заявіла РБК, што палёт звязаны з ратацыяй дыпламатаў.

«Чарговая ратацыя дыпламатаў», — паведаміла яна.

Каментары4

  • Как то так
    30.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Западный куколд
    30.12.2024
    Эх печалька а я уже капитулировал
  • Шляхцич Завальня
    30.12.2024
    путин сказал - пескова не слушать. Так что вполне вероятно переговоры были

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць