Грамадства4646

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»

Журналіст Сяргей Падсасонны, які ўчора абвесціў, што пакідае тэлеканал «Белсат», у сваёй заяве ў фэйсбуку напісаў, што да прызначэння новай дырэктаркі канала Аліны Коўшык былі датычныя дарадца і намеснік Ціханоўскай.

Аліна Коўшык, новая кіраўніца «Белсата». Фота: «Наша Ніва»

Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна сёння заявіла, што Офіс Ціханоўскай не меў дачынення ні да прызначэння кіраўніком «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага ў сакавіку 2024 года, ні Аліны Коўшык у лістападзе 2024-га.

«Гэта было рашэнне польскага тэлебачання, да якога фармальна належыць і «Белсат». Гэтаксама мы ніколі не ўмешваліся ў пытанні ўнутранай ці рэдакцыйнай палітыкі «Белсата», і не каментавалі унутраныя працэсы, незалежна ад таго, хто быў кіраўніком канала.

Камунікацыя паміж Офісам Святланы Ціханоўскай і МЗС Польшчы цягам 2024 года вялася пра агульную падтрымку «Белсата», захаванне брэнду, спадарожніка, калектыву, і каардынавалася з кіраўніцтвам «Белсата», Аляксеем Дзікавіцкім у прыватнасці.

Неаднаразова кіраўніцтва «Белсата» звярталася да Офісу і Кабінета з просьбай аб падтрымцы для «Белсата», і пры кожнай магчымасці мы рэагавалі, падымалі пытанні падтрымкі для «Белсата», як на сустрэчы з прадстаўнкіамі польскага ўраду, так і парламенту», — паведаміла Красуліна. 

Аліна Коўшык узначаліла канал у снежні. Дагэтуль яна была прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета. Да Кабінета Коўшык працавала на «Белсаце» 15 гадоў.

Каментары46

  • Сыходзьце!
    06.01.2025
    Вы каму лухту заціраеце? А хто меў? Боты вашыя, мо, выйшлі з-пад кантролю ў рэжыме штучнага інтэлекту?
    Пачытайце Падсасоннага пост (там наўпростава факты напісаныя), Коўшык пацьвярджала што прынамсі "раілася" са сваёй кіраўніцай, Ціханоўская прама ўдзельнічала ў прадстаўленні новай кіраўнічкі Белсату (ад гэтага дакладна не адверціцеся!).
    Хопіць лічыць людзей за народзец і быдланаў, як ваш прататып Лукашэнка!
  • cycle
    06.01.2025
    Офіс не фінансуе Белсат. І байсол не фінансуе яго.
  • нешта...
    06.01.2025
    як яны што ні папросяць, то потым гэтага робіцца толькі менш... таксама наадваротныя?

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць