ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў
Назва фэйкавай старонкі цалкам супадае з арыгіналам — тлумачым, як такое магчыма.

Па беларускіх чатах пачалася рассылка быццам бы ад імя ініцыятывы «Чэсныя людзі». Назва пабліка візуальна цалкам супадае з арыгіналам (honestpeople_by) — усё таму, што ў тэлеграме няма розніцы паміж вялікай лацінскай I ды малой l.
У рассылцы беларусам прапануюць усталяваць праграму «Belarus ID» і «расказаць у ёй пра рэальны стан рэчаў у Беларусі» або напісаць у бот. Бот не выконвае аніякай функцыі, акрамя збору тэлефонных нумароў карыстальнікаў. Таму не варта ўзаемадзейнічаць з ім.
Рассылку па розных пратэсных чатах робяць пустыя і захопленыя акаўнты.
Фэйкавы акаўнт ініцыятывы быў створаны 14 студзеня. Каб падробка выглядала больш натуральнай, туды запосцілі шмат сапраўдных допісаў ініцыятывы (усе ў адзін дзень) і нават накруцілі колькасць падпісантаў, падобну да той, што ёсць у «Чэсных людзей» — каля 3500 чалавек.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары