Свет1212

Англіканскі святар натхніўся прыкладам Маска і зрабіў падобны жэст. Царква адрэагавала імгненна і строга

Супярэчлівы жэст англіканца Келвіна Робінсана выклікаў бурную рэакцыю ў сацсетках. Англіканская каталіцкая царква адразу ж асудзіла ягоныя дзеянні і паведаміла, што святарская ліцэнзія Робінсана ануляваная.

Келвін Робінсан падчас выканання свайго жэсту. Скрыншот з відэа

Англіканскі святар, прадстаўнік правай Партыі незалежнасці Вялікабрытаніі (UKIP) Келвін Робінсан паўтарыў жэст Ілона Маска, які той зрабіў падчас інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 20 студзеня.

Жэстам, які карыстальнікі сацсетак інтэрпрэтавалі як «нацысцкае прывітанне», святар завяршыў сваю прамову на нацыянальным саміце за жыццё ў Вашынгтоне. Відэа выступу ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

«Кожная краіна ў Еўропе прымае смерць. Амерыка, наколькі я бачу, з'яўляецца адзінай краінай, якая працягвае змагацца за жыццё. І гэта залежыць ад вас. Няхай Бог дабраславіць вас за тое, што вы робіце. Калі ласка, працягвайце гэта рабіць», — гаворыць Робінсан на відэа.

Пасля гэтага ён паўтарыў падобны да «нацысцкага прывітання» жэст амерыканскага мільярдэра са словамі: «Я спадзяюся, што змагу вас падбадзёрыць, і маё сэрца з вамі». Зала адказала яму авацыямі.

У каментары да відэа на сваёй старонцы англіканец паскардзіўся, што атрымаў сотні званкоў, каментароў і паведамленняў ад «вельмі ўзлаваных, злых, брыдкіх левых».

«Яны часта робяць менавіта тое, у чым вас абвінавачваюць. Я не нацыст. Але я дарую вам ваша невуцтва. Маё сэрца звяртаецца да вас!» — напісаў Робінсан.

Англіканская каталіцкая царква адрэагавала на скандальны відэазапіс і паведаміла, што ліцэнзія Робінсана была ануляваная і ён больш не з'яўляецца святаром АКЦ. Члены Калегіі біскупаў заявілі, што спробы Келвіна Робінсана заслужыць добразычлівасць амерыканскіх паслядоўнікаў правай ідэалогіі несумяшчальныя са святарскім пакліканнем.

«Мы разумеем, што гэта не проста адміністрацыйная справа. Халакост быў эпізодам неапісальнага жаху, развязаным рэжымам злых людзей. Мы асуджаем нацысцкую ідэалогію і антысемітызм ва ўсіх яго формах. І мы верым, што тыя, хто імітуе нацысцкае прывітанне, нават як жарт ці спробу «патроліць» сваіх апанентаў, прымяншаюць жах Халакосту і прымяншаюць ахвяры тых, хто змагаўся з вінаватымі ў ім. Такія дзеянні шкодныя, раз'ядноўваюць і супярэчаць прынцыпам хрысціянскай міласэрнасці», — заявілі ў царкве.

Раней вядомы прадпрымальнік, мультымільярдэр Ілан Маск у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа 20 студзеня выступіў з прамовай, у завяршэнні якой двойчы прыклаў правую руку да грудзей і рэзкім жэстам выкінуў яе ўверх. Пры гэтым Маск сказаў: «Маё сэрца з вамі».

Пасля таго, як жэст бізнэсмена параўналі з нацысцкім прывітаннем, Маск заявіў: «Нападкі ў стылі «Вы ўсе Гітлеры» ўжо так надакучылі».

У адрозненне ад англіканскага святара Келвіна Робінсана, для Маска ніякіх негатыўных наступстваў ягоны ўчынак пакуль не меў.

Каментары12

  • Ганьба
    31.01.2025
    Які жэст зрабіў бы на гэта Ісус?
  • 42
    31.01.2025
    прыклаў правую руку да грудзей і рэзкім жэстам выкінуў яе ўверх
    ...
    ды ўсяго-то паказаў на гэны "астэроід" - https://djuarocu2gf6z.cloudfront.net/360494
  • Andrew
    31.01.2025
    Плевать он хотел на вашу лицензию, его сердце с Богом. Толку что вы с лицензиями, а проповедуете левацкое мракобесие, а на досуге педофильствуете.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць