Прэзідэнт ЗША збіраецца пагаварыць з прэзідэнтам Расіі на наступным тыдні. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт паведаміў падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Сігэру Ісіба ў Белым доме, піша Расійская служба Радыё Свабода.

«На наступным тыдні я, верагодна, сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім і, верагодна, пагавару з прэзідэнтам Пуціным», — сказаў Трамп. Ён дадаў, што хоча, каб вайна ва Украіне скончылася, бо «на полі бою гіне вельмі шмат людзей».
Таксама Трамп у чарговы раз паўтарыў, што гэтая «недарэчная вайна» не пачалася, калі б ён быў прэзідэнтам ЗША ў той час.
Некалькі дзён таму прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што кантакты па лініі асобных ведамстваў паміж Расеяй і ЗША «апошнім часам інтэнсіфікаваліся». Дэталі перамоваў ён удакладняць адмовіўся.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама казаў пра сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША, якія рыхтуюцца.
Каментары
Ліянэль Мессі можа перайсьці ў Менскае "Дынама". Можа? Можа. А можа і не перайсьці.
Але ўсё больш размаўляе сам з сабою: пра Грэнланлыю, пра ПАР, пра ААН....
Адзіны план, які Трамп паслядоўна выконвае - прызначэнне шэрых і малаадукаваных персанажаў на самыя важныя пасады дзяржавы.
Мэта відавочная : каб самога не пасадзілі ў турму за тое, што нарабіў.
Такі план, і такая мэта не прадугледжваюць асэнсаванай палітыкі на міжнароднай арэне.