Свет88

Белы дом: Ілан Маск не працуе ў Дэпартаменце па пытаннях эфектыўнасці дзяржапарату

У Белым доме заявілі, што амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які нібыта павінен быў узначаліць зноў створаны Дэпартамент па пытаннях эфектыўнасці дзяржапарату (DOGE), на самай справе не працуе там. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на словы дырэктара адміністрацыйнага ўпраўлення Белага дома Джошуа Фішара, піша «Еўрапейская праўда».

Пратэсная акцыя ў Лос-Анджэлесе. Фота: AP Photo/Etienne Laurent

Па словах Фішара, Маск не працуе на DOGE, а займае пасаду старшага дарадцы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа і «мае не больш паўнамоцтваў, чым іншыя старшыя дарадцы Белага дома».

Агенцтва заявіла, што гэта адрозненне мае юрыдычныя і практычныя наступствы. Як непасрэдны дарадца прэзідэнта ў офісе Белага дома, парады Маска, верагодна, будуць абароненыя прывілеямі выканаўчай улады. У адрозненне ад адміністрацыйна-бюджэтнага кіравання, часткі офіса прэзідэнта, дзе знаходзіцца DOGE, офіс Белага дома не трапляе пад дзеянне закона аб свабодзе інфармацыі.

Як паведамляецца, апісанне ролі Маска з'явілася ў заяве пад прысягай, пададзенай урадам па справе, заведзенай на мінулым тыдні штатам Нью-Мексіка і 13 іншымі генеральнымі пракурорамі-дэмакратамі, у якім сцвярджаецца, што Маск перавысіў свае паўнамоцтвы, паколькі Сенат яго не зацвярджаў.

«Маск не мае ні фактычных, ні фармальных паўнамоцтваў самастойна прымаць урадавыя рашэнні. Маск можа толькі кансультаваць прэзідэнта і перадаваць дырэктывы прэзідэнта», — заявіў Джошуа Фішар.

Варта адзначыць, што 4 лютага Маск афіцыйна пачаў працаваць пад кіраўніцтвам Трампа як спецыяльны дзяржаўны служачы. 3 лютага амерыканскі прэзідэнт пацвердзіў, што Маск мае доступ да крытычна важнай аплатнай сістэмы Міністэрства фінансаў, якая пераводзіць грошы ад імя ўсяго федэральнага ўрада. У той жа дзень федэральныя прафсаюзы і іншыя арганізацыі падалі ў суд на Міністэрства фінансаў з-за гэтага доступу.

Трамп таксама запэўніў, што Маск не будзе дзейнічаць без узгаднення з яго адміністрацыяй.

Каментары8

  • Неябацька
    18.02.2025
    А дзе працуе Ціханоўская? З Маскам яны там нейк разбяруцца бяз нас.
  • vova
    18.02.2025
    A dzie pracuje Viacorka i Labiedzka?
  • А
    18.02.2025
    vova, а дзе 30 гадоў працуе ваш саўгаснік шклоўскі? А яго ўся сямейка?

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць