Свет55

У Крамлі адрэагавалі на спыненне ЗША ваеннай дапамогі Украіне: Найлепшы ўклад у справу міру

У Крамлі пракаментавалі паведамленні пра спыненне паставак амерыканскай ваеннай дапамогі Украіне. Дзмітрый Пяскоў назваў гэта «найлепшым укладам» у «мірнае» ўрэгуляванне расійска-ўкраінскай вайны. 

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

Прыпыненне амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне будзе спрыяць мірнаму ўрэгуляванню, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, піша «Інтэрфакс». 

«Яшчэ трэба будзе даведацца дэталі, але, калі гэта адпавядае рэчаіснасці, то гэта рашэнне, якое, сапраўды можа падштурхнуць Кіеўскі рэжым да мірнага працэсу», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, «тое, што да гэтага часу ЗША былі галоўным пастаўшчыком гэтай вайны, гэта відавочна».

 «Калі ЗША прыпыняць гэтыя пастаўкі, гэта будзе, напэўна, найлепшы ўклад у справу міру», — дадаў Пяскоў.

Пры гэтым прадстаўнік Крамля заўважыў, што некаторыя еўрапейскія краіны заяўляюць аб намеры працягваць аказваць усебаковую дапамогу Украіне. «Гэта значыць яны неяк, напэўна, будуць спрабаваць кампенсаваць страчаныя аб'ёмы боепрыпасаў і ўсяго астатняга. Але, вядома ж, самы галоўны аб'ём да гэтага часу атрымліваўся са Злучаных Штатаў і па каналах Злучаных Штатаў», — сказаў ён.

«Паглядзім. Цяпер вельмі шмат разрозненай інфармацыі, галоўным чынам яна ідзе са спасылкай на крыніцы. І вядома, трэба глядзець, як развіваецца сітуацыя на зямлі», — дадаў ён.

Каментары5

  • поздравляю
    04.03.2025
    Можно поздравить режим путина с новым союзником....
  • Filipp
    04.03.2025
    поздравляю, Пакуль рана, вось калі на лендлізу паедуць абмарсы ў РФ)
  • Лапідарны геній
    04.03.2025
    Дзіўна каб Крэмль не пахваліў. Ваяваць лягчэй будзе.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць