Свет3535

Маск — Сікорскаму: «Памаўчы, чалавечак»

«І скажыце дзякуй, таму што без Starlink Украіна даўно прайграла б гэтую вайну, а рускія цяпер былі б на мяжы з Польшчай», — выказаўся таксама Рубіа.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel NurPhoto via Getty Images

Раней Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Starlink для Украіны. У адказ міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у твітары, што яны тады пачнуць шукаць замену.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа на словы Сікорскага адказаў, што яны не пагражаюць адключыць Украіну ад Starlink.

«І скажыце дзякуй, таму што без Starlink Украіна даўно прайграла б гэтую вайну, а рускія цяпер былі б на мяжы з Польшчай», — напісаў ён у твітары.

Ілан Маск на заўвагу Сікорскага, што Польшча аплочвае Starlink для Украіны, выказаўся таксама: «Памаўчы, чалавечак. Вы плаціце толькі малую частку кошту. І замены Starlink няма».

Ён таксама адзначыў, што Starlink ніколі не адключыць свае тэрміналы ва Украіне.

«Каб было гранічна ясна, незалежна ад таго, наколькі я не згодны з палітыкай Украіны, Starlink ніколі не адключыць свае тэрміналы. Без Starlink украінскія лініі сувязі былі б перапыненыя, паколькі рускія могуць заблакаваць усе астатнія камунікацыі! Мы б ніколі так не паступілі і не выкарыстоўвалі гэта ў якасці разменнай манеты», — заявіў Маск.

Каментары35

  • Кон Чэн Ый
    09.03.2025
    Па рыторыцы выглядае, што накураны маск уяўляе сябе гуліверам. Але ў Сікорскага ўсё адно таўсцей і даўжэй, чым у афрыканскага хамаватага клоўна.
  • /
    09.03.2025
    Не веру. Украіне і Эўропе трэ шукаць замену не надзейным ”партнерам” ад ЗША якія ідуць на саступкі пуціну і Масковіі ды гандлючы суверэнітэтам і тэрыторыямі Украіны (ды і іншых саюзнікаў) спыняюць вайсковую дапамогу і дадзеныя разведкі саюзніку, ахвяры агрэсіі, каб дагадзіць агрэсару і каб ахвяра поўнасцю капітулявала перад агрэсарам, Масковіяй, ворагам Эўропы, ворагам ўсяго вольнага чалавецтва і ворагам самой Амерыкі.
  • Гішпанскі сорам
    09.03.2025
    У маска тыповыя паводзіны расейскага быдла.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць