Грамадства88

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў

Аляксандра Турчына, які апошнія гады быў кіраўніком Мінскай вобласці, прызначылі прэм'ер-міністрам замест Рамана Галоўчанкі. Што вядома пра яго біяграфію.

У школе любіў хімію і баскетбол

Турчыну 49 гадоў. Ён родам з Навагрудка. Яго маці была медыкам, бацька працаваў у адміністрацыі райвыканкама.

Аляксандр Турчын скончыў школу са срэбным медалём. Адзіная чацвёрка ў яго была па алгебры. Сам ён расказваў, што больш за ўсё любіў вывучаць хімію. Таксама захапляўся баскетболам, гэты від спорту больш за ўсё любіць і цяпер.

Дырэктар школы ў размове «Салідарнасцю» характарызавала яго як флегматыка, які вонкава мала змяніўся з юнацтва.

Дошка гонару ў школе Турчына. Фота: «Салідарнасць»

Падпрацоўваў з 14 гадоў

Будучы чыноўнік скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

У 14 гадоў ён уладкаваўся на прадпрыемства, дзе выпускалі аўтамабільныя фільтры. «Іх трэба было пакаваць у прамасленную паперу — гэта рыпенне згадваю і цяпер», — дзяліўся Турчын.

У родным Навагрудскім раёне працаваў загадчыкам крамы калгаса «Авангард», падатковым інспектарам. Пазней стаў галоўным кантралёрам-рэвізорам Міністэрства фінансаў па Навагрудскім раёне і Гродзенскай вобласці.

У 2004—2010 гадах быў спачатку начальнікам фінансавага аддзела, а затым намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама.

«Я думаю, калі Турчын сышоў з раёна, усе пра гэта шкадавалі. Яго нешта хвалявала, ён перажываў за раён», — расказваў пра яго «Салідарнасці» дырэктар мясцовага прыватнага прадпрыемства.

Пазней Турчын — старшыня камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама (2010—2012), намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (2012-2015). У 2015—2016 быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці. У 2016—2018 узначальваў Апарат Савета міністраў.

У 2018—2019 працаваў першым віцэ-прэм’ерам, а пасля кіраўніком Мінскай вобласці.

Ён апісваў свой графік губернатара: працоўны дзень пачынаецца ў 7.40, а завяршаецца каля 20.00, пры гэтым субота не адносіцца да ліку выходных.

Стаяў за дэкрэтам №7

Турчына называюць аўтарам ліберальнага дэкрэта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

У яго добрыя адносіны з багатымі людзьмі краіны, такімі як гаспадар «Кароны» Павел Тапузідзіс.

Жонка таксама з Навагрудка

Жонка Турчына Іна таксама з Навагрудка. 

А дачка чыноўніка Дар'я вучылася ў той жа навагрудскай школе №4, што і ён. Пасля скончыла Мінскі абласны ліцэй. Згодна з базай «Белпол», нейкі час працавала ў кампаніі «Патыё», якая валодае сеткай крамаў «Пяты элемент».

Меў рэпутацыю прарынкавага чыноўніка

Турчын меў рэпутацыю прыхільніка рыначнай эканомікі. Ён уваходзіць у Раду па развіцці прадпрымальніцтва.

«У нас няма жадання караць і раскулачваць бізнэс», — запэўніваў у 2018-м Турчын на міжнародным Кастрычніцкім эканамічным форуме (KEF). Але з таго часу сітуацыя ў краіне моцна змянілася.

Пасля выбараў 2020 года трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

«Ніякай істотнай карэкціроўкі эканамічнага курсу не будзе», — заявіў Турчын адразу пасля прызначэння.

«Для мяне ён рыначнік, але канфарміст», — даў характарыстыку Турчыну адзін з беларускіх бізнэсоўцаў.

Каментары8

  • Acab
    10.03.2025
    Саўбелка столькі не спяваюць пра новых падлукашэнак, як «незалежныя» смі
  • даведка
    10.03.2025
    Идёт закат эры хоккеистов и настаёт время баскетболистов Турчина и Караника...
  • параска
    10.03.2025
    У адррзненнi ад iншых напрыклад таго ж Головченко мае чалавечы твар

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць