Свет1717

Трамп цісне на Зяленскага: эксперты пра жорсткі план прэзідэнта ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, як паведамляюць заходнія СМІ, мае намер узмацніць ціск на ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, каб дабіцца яго сыходу з пасады, піша Bild.

Фота: Ben Curtis / AP

Паводле крыніц, Трамп разглядае магчымасць спынення паставак амерыканскай зброі ва Украіну, пакуль Зяленскі застаецца пры ўладзе.

Выданне Politico піша, што прадстаўнікі адміністрацыі ЗША ўжо сустракаліся з украінскай апазіцыяй, абмяркоўваючы магчымых пераемнікаў Зяленскага.

Сярод галоўных кандыдатаў называюць: Юлію Цімашэнка — экс-прэм’ер-міністра Украіны, Пятра Парашэнку — былога прэзідэнта, Валерыя Залужнага — былога галоўнакамандуючага УСУ, які цяпер працуе паслом Украіны ў Вялікабрытаніі.

Былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан назваў дзеянні Трампа «шантажом і ціскам».

«Я ніколі раней не бачыў, каб амерыканскія спецслужбы спынялі супрацоўніцтва з партнёрам, каб прымусіць яго падпарадкавацца патрабаванням урада», — сказаў ён у інтэрв’ю Huffington Post.

Нямецкі палітолаг Томас Ёгер у размове з Bild выказаў здагадку, што Трамп можа помсціць Зяленскаму за яго адмову прадаставіць кампрамат на Хантэра Байдэна ў 2020 годзе.

Ёгер таксама падкрэсліў, што правядзенне выбараў ва Украіне ў бліжэйшы час будзе «ідэальным вынікам для Уладзіміра Пуціна».

Каментары17

  • Украінскі аглядальнік
    10.03.2025
    Хлус, падманшчык, шантажыст, махляр. Прэзідэнт трамп --- апошні чалавек у палітыцы варты таго, каб у Вольным сьвеце хто кольвек меў зь ім агульныя справы.
  • Не галасі!
    10.03.2025
    Гэта не план прэзідэнта ЗША.
    У прэзідэнта ЗША няма плану.
    Пазаўчора было "за 24 гадзіны", учора каптуляцыя, сёння новая костка ў горле - Зяленскі.
    Кожны тыдзень "у мяне новы жэстачайшы план (хацелкі)".
    Урэшце, усе гэтыя планы-хацелкі чулі даўно ад Пуціна, Скабеевай, Салаўёва.
  • 123
    10.03.2025
    Ды пайшоў гэты трумп на ..... Дапамагае агрэсару, а не ахвяры. Прайдзісвет і хапуга.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць