Зяленскі: Пуцін фактычна рыхтуе адмову ад перамір'я, прапанаванага ЗША і Украінай
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваім традыцыйным вячэрнім звароце пракаментаваў выступ Уладзіміра Пуціна на прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы ўсе пачулі з Расіі вельмі прадказальныя, вельмі маніпулятыўныя словы [Уладзіміра] Пуціна ў адказ на ідэю цішыні на фронце — на гэты момант ён фактычна рыхтуе адмову.
Пуцін, вядома, баіцца сказаць адкрыта прэзідэнту Трампу, што хоча працягваць гэтую вайну, хоча забіваць украінцаў. Таму яны там, у Маскве, абстаўляюць ідэю цішыні такімі перадумовамі, каб наогул нічога не атрымалася ці каб не атрымлівалася як мага даўжэй», — сцвярджае ўкраінскі прэзідэнт.
Са слоў Уладзіміра Зяленскага, Украіна «гатовая працаваць максімальна хутка, максімальна канструктыўна».
«Мы не ставім умоў, якія нешта ўскладняюць. Гэта Расія робіць. Як мы заўсёды і казалі, адзіны, хто будзе ўсё зацягваць, адзіны, хто будзе неканструктыўны, — гэта Расія. Ім трэба вайна.
Пуцін скраў гады міру і працягвае гэтую вайну — дзень за днём. Цяпер трэба на яго ціснуць. Трэба ўводзіць санкцыі, якія дапамогуць. Будзем працаваць і далей з нашымі амерыканскімі партнёрамі, з еўрапейскімі партнёрамі, з усімі ў свеце, хто хоча міру, каб прымусіць Расію да завяршэння вайны», — заявіў Зяленскі.
Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны
Трамп пракаментаваў заяву Пуціна аб спыненні баявых дзеянняў і згадаў пра Запарожскую АЭС
«Іх тактыка ёсць і будзе — хлусіць і вінаваціць». Ва Украіне адрэагавалі на заяву Пуціна адносна 30-дзёнага перамір'я
Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы
Каментары