Свет

Крэмль паведаміў пра перададзеныя Пуціным спецпасланніку Трампа сігналы

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф напярэдадні, 13 сакавіка, сустрэўся з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, паведаміў Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Стыў Уіткаф. AP Photo/Ben Curtis, File

Паводле слоў Пяскова, Пуцін прыняў Уіткафа ў Крамлі позна ўвечары. Прадстаўнік Вашынгтона перадаў «дадатковую інфармацыю» расійскаму боку, а Пуцін, у сваю чаргу, перадаў праз Уіткафа «дадатковыя сігналы» для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, распавёў ён.

Пяскоў таксама пракаментаваў словы дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца аб тым, што перспектывы ўрэгулявання канфлікту ва Украіне можна ўспрымаць з «асцярожным аптымізмам».

«Безумоўна, ёсць падставы адчуваць асцярожны аптымізм», — сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта, адзначыўшы, што яшчэ «шмат чаго трэба зрабіць».

Пра запланаваную сустрэчу Уіткафа з Пуціным пасля перамоў дэлегацый ЗША і Украіны ў Джыдзе паведамляў Bloomberg. У Крамлі абяцалі «своечасова праінфармаваць», калі іх сустрэча адбудзецца. «Ізвестія» паведамілі, што Уіткаф пабываў у Маскве ў будынку амерыканскага пасольства, правёў там каля гадзіны і прамовіў падзякавальную прамову на англійскай мове.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць