Яе мэтай было адцягнуць расійскія войскі з Пакроўскага, Харкаўскага і Сумскага кірункаў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімр Зяленскі на сустрэчы з журналістамі, перадае «Суспільне».

Зараз сітуацыя на фронце «вельмі цяжкая», сказаў ён.
«Я магу толькі падзякаваць нашым воінам за гэтую аперацыю. Яна сваю задачу выканала. Першым упаў ціск на Харкаўскім кірунку, затым яны пачалі забіраць свае войскі з усходняга кірунку.
Я думаю, што на Пакроўскім кірунку цяпер сітуацыя стабільная, і ім будзе вельмі няпроста зноў знайсці магчымасць акупаваць Пакроўск», — адзначыў Зяленскі.
12 сакавіка паведамлялася, што УСУ арганізавана адступілі з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу.
Тады ж расійская прапаганда паказала, як сцвярджаецца, Уладзіміра Пуціна, які наведваў адзін з камандных пунктаў у Курскай вобласці.
Каментары