Грамадства1616

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове

Дзяржаўную закупку па набыццю кніг мастацкай літаратуры для Рагачоўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ладзіць «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна». За 7 тысяч рублёў плануецца закупіць 3 475 кніг, з якіх няма ніводнай на беларускай мове, высветліў «Флагшток».

Фота: Рагачоўская раённая бібліятэка 

Фонд бібліятэкі, названай у гонар класіка беларускай літаратуры, хочуць укамплектаваць сотнямі кніг (кожнай — па некалькі экзэмпляраў). Усе яны — для дзяцей. У асноўным гэта расійскія казкі — такія як «Колобок», «Царевна-Лягушка» — і зборнікі апавяданняў.

Сродкі на закупку выдаткаваныя з раённага бюджэту. Пастаўка тавару ў межах тэндару павінна адбыцца да канца сакавіка.

Фрагмент дзяржаўнай закупкі

Каментары16

  • Тамаш Грыневіч
    22.03.2025
    Такое ўражанне, што толькі пару адсоткам беларусаў патрэбная беларуская мова, а рэшта задаволеная з расейскай - ад лукашэнкаўцаў да невероятных. Адныя і другая радаста ходзяць на расейскія канцэрты, а беларуская мова ім вядома дзе.
  • Струк
    22.03.2025
    Нічога дзіўнага. Нават тыя, хто з'ехаў ад палітычнага пераследу, не імкнуцца вучыць родную мову. Беларусы прайгралі вайну з імперыяй без бою.
  • Мх
    22.03.2025
    Так і робіцца генацыд цэлага народа. Спачатку адна мова , потым "адзіннарот" (так спрабавалі яшчэ з 1999 года, калі стваралі т.н "саюзную дзяржаву", але тады "не пракаціла"), а праз 20 гадоў ад цяперашняга часу цяперашнія дзеці стануць дарослымі, і па беларуску непісьменымі. (калі вядома ж сённяшняя палітыка генацыду ўсяго беларускага будзе працягвацца). На БТ ужо назвалі "нацыяналістаў" здраднікамі Беларусі, і не саромяцца гэтага (Ну, вядома, калі чалавек беларускамоўны і стаіць за нацыянальныя сімвалы, то хто ж ён яшчэ калі не здраднік?). Затое тыя, хто прамаўляе па расейску, жыве з Расеяй у галаве, тыя вядома ж па іхняй логіцы "патрыёты" краіны. Такімі тэмпамі ў наступным годзе будзе "празднік родного языка", бо "у нас же двуязычіе".

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць