Злучаныя Штаты і Расійская Федэрацыя рыхтуюць супольную заяву па выніках перамоваў, што адбыліся ў сталіцы Саудаўскай Аравіі — Эр-Рыядзе. Паводле звестак СМІ, публікацыя дакумента запланаваная на 11:00 раніцы 25 сакавіка па мінскім часе.

Гатэль Ritz-Carlton у Эр-Рыядзе, дзе прайшлі перамовы. Фота: Wikimedia Commons
Перамовы былі прысвечаныя магчымай дамоўленасці аб спыненні агню ў Чорным моры. Паводле крыніц, справаздачы амерыканскай тэхнічнай групы, якая ўдзельнічала ў сустрэчы, маюць аптымістычны змест.
Украінскі бок, як удакладняецца, быў праінфармаваны пра вынікі перамоваў.
Таксама прадстаўнікі Расіі заявілі, што да далейшых перамоваў будуць далучаныя ААН і некаторыя краіны.
Каментары