Лукашэнка: Некаторыя тут пачалі вякаць, зараз у Нацбанку ўключаць станок
Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэння Аляксандра Ягорава на пасаду першага намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка заявіў, што ў Беларусі ніхто не мае намеру запускаць «друкарскі станок», бо гэта імгненна прывядзе да інфляцыі, піша БелТА.

«Некаторыя тут пачалі вякаць: маўляў, прыйшлі Галоўчанка з Ягоравым у кіраўніцтва Нацбанкам — яны зараз станок уключаць. Ды няма ў іх станка. Станок у мяне вунь за кабінетам стаіць — ужо заржавеў», — паіранізаваў Лукашэнка. — «Слухайце, мы не тая краіна, каб сёння ўключыць станок і пачаць друкаваць грошы. Гэта заўтра ж выльецца ў інфляцыю».
Ён падкрэсліў, што пры такіх рашэннях трэба «тысячу разоў паглядзець па баках», і ніякага запуску «станка» не плануецца, бо сітуацыя ў краіне «больш-менш нармальная».
«Так, мы залежым ад рынкаў, фінансавая сістэма таксама залежыць — зразумела. Але ўсё ж такі мы навучыліся нейкі баланс трымаць. Таму відавочна: апаненты хочуць узбурыць насельніцтва, маўляў, вось-вось пойдзе інфляцыя, тут пачнуць абясцэньваць нацыянальную валюту. Мы самагубствам займацца не збіраемся», — падкрэсліў Лукашэнка.
Каментары
Молоко в полтора раза, подсолнечное масло в полтора раза, рыба в полтора раза, кофе в полтора раза, кондитерка в полтора раза, шоколад и конфеты в два раза...